Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яна ў Ерусалім, дзе, нейкі час пажыўшы, і памёрла. Цела яе было перанесена ў лаўры Кіева і пралежала там болей за 7½ вякоў, аж да 1910 г., калі яго прывязьлі ў родны Полацак.

Афрасіньня Полацкая.


Афрасіньня Полацкая.

Лазар Богуш. Даражэннай памяткай беларускага мастацтва 12-га веку ёсьць крыж, зроблены у 1161 годзе полацкім майстрам Лазарам Богушам для Афрасіньні Полацкай у царкву Сьвятога Спаса. Увесь крыж абкладзен залатымі і пазалачаванымі лістамі, абсыпан дарагім каменьнем і ўнізан жомчугам. На лістах зроблена дваццаць невялічкіх абразочкаў. Кожны абразочак з візантыйскай перагародчатай эмалі асабліва вызначаецца абраз Ісуса Хрыста, на каторым рука з блаславеньнем складзена з самых дробненькіх каменьчыкаў. Увесь крыж удоўжкі 11 з пал. вяршкоў. Абразкі падпісаны: Матфеос, Лукас, Маркос і г. д. Тут-жа ёсьць напіс у стара-беларускай мове, мешанай з царкоўна-славянскаю, што ў 1161 годзе „покладаеть Офросінья“ гэты „чьстьныі крстъ“, што „акованьне“ каштавала 140 грывен (1400 рублёў), што будзе праклят той, хто вынясець яго з манастыра. Унізе подпіс майстра Лазара Богуша.

Клімент Смаляціч. († 1147 г.). У той-жа час мелі колькі выдатных людзей і смаленскія крывічы. Дайшло да нас „Пасланьне“ мітрапаліта смаленскага Клімента Смаляціча. Аўтор пішаць нейкаму Хаме, што дарма той вінаваціць яго ў нахіле „удаваць філёзофа“. Для нас відаць з „Пасланьня“, што Клімент Смаляціч пісаў ад Гомэра, Арыстоталя і Платона і ня быў працівен, каб разглядаць сьвятое пісьмо не па букве, а па змыслу — усё гэта сьведчыць аб