Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яго высокай адукацыі. „Пасланьне“ — рэдкая памятка, значаньне якой, дзеля таго, яшчэ большае. Яно моральна здавальняе нас, бо паказуець, як высака стаяла на Беларусі адукаванасьць навет у 12 сталецьці.

Аўрам Смаленскі. У канцы 12-га сталецьця жыў у Смаленску вялікі кніжнік Аўрам. За пісьменнасьць і начытаннасьць у „глыбінных“ кнігах адны лічылі яго за філёзофа, а другія — за гэрэтыка. Ён адчыніў школу, у якой вучыў ня толькі чытаць сьвятыя кнігі, як уважалі раней, але і разглядацца ў іх думках. Духавенства на Аўрама Смаленскага, як воўк, рычэла, бо ён адбіў усіх вучняў. Аўрам Смаленскі, як тая пчала, старанна зьбіраў адусюль мёд для роднага пісьменства, — то сам сьпісаваў, то даваў другім сьпісаваць.

Былі тады ў Смаленскім князьстве і другія выдатныя людзі, аб каторых дайшлі да нас невялікія таксама весткі.

Кірыла Тураўскі († 1182 г.). Тураўска-Пінскае князьства дало ў пісьменстве Кірылу Тураўскага, каторы быў архірэям у Тураве, ў сталіцы. Меў ён вялікую на свой час адукацыю. Дасканальна ведаў грэцкую рыторыку, а быў прыродны красамоўца. Уславіўся сваімі паўчэньнямі, як нязвычайна здольны прамоўца-поэт. Творы яго дайшлі да нас ува многіх сьпісках, сярод каторых ёсьць і орыгінальныя. Ен напісаў: 1) сем паўчэньняў, або слоў (на Вербніцу, на Вялікадне, на Праводніцу і інш.); 2) дваццаць сем малітваў і некалькі канонаў. У „Слове на Ушэсьце“ Кірыла Тураўскі найлепей паказаў свае поэтычныя здольнасьці, сваю бязьмежную і прыгожую фантазію, хараство і вялікасьць сваіх абразоў. Вельмі харошае „Паўчэньне ў нядзелю аб раслабленым“ вызначаецца яркасьцю апавяданьня, чаго дасяг поэт, ужыўшы драматызму. „Слова ў нядзелю новую па Пасцы“ вызначаецца поэтычнай сымвалістыкай. Малітвы і каноны Кірылы Тураўскага — глыбокая пакута, гарачыя сьлёзы грэшнага чалавека, каторы просіць Бога зьмілавацца, выратаваць яго. Літэратурны бок твораў Кірылы Тураўскага вышэй за царкоўнага элементу, — гэта болей прыгожая літэратура, чымся царкоўная. Тут мы знойдзем усе спасабы прыгожага пісаньня і ўсе асаблівасьці поэтычнай творчасьці: сымволіку, драматызм, дыялёгі, эпітэты, тропы, фігуры; тут ёсьць абразы з Бібліі, з царкоўнага культа, з натуры. Поэт пільнуець хараство стылю. Творы яго нязвычайна здавальнялі адукаваных знаўцаў, але просты народ ня мог іх зразумець; у іх таксама няма нічога з роднага жыцьця.

Даніла Паломнік. — Быў ігуменам у Чарнігаве. Падарожнічаў У Палестыну, шаснаццаць месяцаў бавіў