Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чыста-народнай творчасьці („Слова а палку Ігараве“). Незабавам-жа прышчапляецца пісаньне кронік свайго краю, у каторых адбіваўся нацыянальны дух і народныя ўплывы на аўтораў-летапісцаў. Выдатныя культурныя дзеячы, пісьменьнікі і творы зьявілісь у 12 сталецьці, каторае выглядаець дзеля таго „залатой парою“ царкоўна-славяншчывы. Кожнае наша князьства мела сваіх слаўных пісьменьнікаў.

Летапісь Несьцера. — Так здаўна пачалі называць яе, але ці дапраўды напісаў яе Несьцер (радз. бл. 1056г. — пам. бл. 1114 г.), ці можа Сільвестар, ці хто іншы, скуль быў родам сам летапісец і гдзе напісаў сваю летапісь, — дагэтуль невядома. Гэты летапісны свод дайшоў да нас у трох, значна пазьнейшых (14 ст.) за арыгінальнай летапісі сьпісках. Пачынаецца свод ад біблійнага Ноя, а канчаецца 1110 годам. Летапісь Несьцера вызначаецца этнографіяй славянскіх пляменьняў, славянафільствам, пабожнасьцю аўтора і тэндэнцыямі гаспадарства Русь; як відаць, летапісец-манах спасаўся ў Кіеве і ўцягнуўся ў кіеўскія інтарэсы. Шмат у летапісі апокрыфаў і наагул выдумак поэтычнага характара. Шмат народных пераказаў, асабліва запісаных летапісцамі ад нейкага 90-гадовага дзеда Яна. Мова — старая беларуская, мешаная з царкоўна-славянскаю. Гэта наша найстарэйшая (з вядомых дагэтуль) летапісь, з якой ведаем аб самым старадаўным часе жыцьця баларускіх пляменьняў.

Афрасіньня Полацкая. У Полацка-Віцебскім князьстве першай культурнай сілай, дужа выдатнай у разьвіцьці нашага пісьменства, была полацкая князеўна Прадслава, хрысьціянскае імя каторай Афрасіньня. Радзілася яна ў пачатках 12-га сталецьця. Давадзілася ўнучкаю слаўнаму беларускаму князю Усяславу Чарадзею. На дванаццатым годзе жыцьця Прадслава ўцякла ў манастыр. З маладосьці ўславілась стродкасьцю свайго жыцьця ў манашках. У манастыры-ж пачала яна перапісываць кнігі і прадаваць іх, а грошы аддаваць на старцаў. Патрэба ў кніжках была надта вялікая, і Прадслава надумалась залажыць такі манастыр, гдзе манашкі займаліся-б перапіскай кніг і вучэньнем дзяцей. Дастаўшы ад полацкага біскупа Ільлі дазвол на двор Сяльцо блізка Полацку, дзе раней жылі архірэі, Прадслава і зрабіла там жаноцкі манастыр, куды брала граматных манашак (між іншых сваю родную сястру Гарыславу і зродную Зьвяніславу), адчыніла там школы і прытулкі. Усё сваё жыцьцё аддала князеўна Прадслава на разьвіцьце пісьменства, на падняцьце культуры ў родным краі. Пад старасьць паехала