Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/242

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

і тылу ўвайшлі прадстаўнікі толькі соцыял-дэмократаў і сацыялістых-рэволюцыянэраў. Разам з соцыял-дэмократамі ў Выканаўчы Комітэт заходняга фронту праходзіць некалькі і бальшавікоў.

Паступова лік сяброў бальшавіцкай організацыі пачынае расьці. Цэнтрам іх дзейнасьці зьяўляецца Менскі Гарадзкі Савет Дэпутатаў. У сярэдзіне траўня бальшавіцкая фракцыя ў Гарсавеце налічвае ўжо да 40 асоб. 21 траўня абіраецца, пакуль яшчэ нягласна, Менскі Комітэт бальшавіцкай фракцыі, которы концэнтруе увагу організацыі на шырокім разьвіцьці агітацыі сярод салдат заходняга фронту. А тут якраз наступаюць перавыбары ў Горсавет. Травеньскія перавыбары даюць бальшавіком яшчэ больш месц у Савеце. З кожным днём усё больш адчуваецца нязгода паміж Выканаўчым Комітэтам Зах. фронту, дзе бальшавікоў вельмі мала, і Менскім Саветам, катары, дзякуючы апошнім перавыбарам, зрабіўся гняздом бальшавікоў. Далейшае існаваньне бальшавіцкай фракцыі ў аб'яднанай С-Д організацыі робіцца непатрэбным, бо фракцыя ўжо настолькі моцная, што можа існаваць асобна ад меншавікоў. 4 чэрвеня адбываецца раскол паміж бальшавікамі і меншавікамі. Утвараецца ліквідацыйная Камісія, каторая дзеліць папалам сродкі С-Д організацыі. Абіраецца ўжо гласны комітэт бальшавіцкай партыі.

Адначасна з утварэньнем на Беларусі партыі бальшавікоў і Беларуская Сацыялістычная Грамада занялася пераглядам сваёй програмы і тактыкі. У Пецярбурзе, 4—6 чэрвеня адбыўся зьезд партыі, каторы прыняў проэкт новай програмы. Новая праграма старалася прыстасавацца да ўсё лявеючага настрою мас, паднятых рэволюцыяй і, апроч таго, яна, замест народніцкіх элемэнтаў, уводзіць у сябе соцыял-дэмократычны марксісцкі зьмест. Проэкт програмы максымум быў такі: «Бел. Соц. Грамада ставіць сваёю мэтаю увядзеньне соцыялістычнага парадку цераз разьвіцьцё клясавай барацьбы і соцыяльную рэволюцыю». Проэкт праграмы мінімум у політычным і эканамічным аддзелах па зьместу такі самы, што і ў С-Д. Па нацыянальным пытаньні зьмест проэкту програмы такі: «Дзеля таго, што політычныя і сацыяльныя рэформы могуць удацца і ўмацавацца толькі пры магутным падняцьці культурнага роўню народных мас, Беларуская Соцыялістычная Грамада лічыць патрэбным: 1) Шырокае разьвіцьцё беларускай культуры, як адзіная дарога да разьвіцьця грамадзкасьці і агульнага падняцьця культуры мас на Беларусі. 2) Нацыяналізацыя школы. 3) Поўнае самаўпраўленьне Беларусі з законадаўчым органам, Краёваю Радаю, выбранаю на аснове агульнага, роўнага, простага, патаемнага і пропорцыянальнага выбарнага права, для мясцовага законадаўства, раслрацаваньня і разьвіцьця законаў, выданых Расійскім парлямэнтам. 4) Адсутнасьць мытных граніц паміж Беларусьсю і іншымі часткамі