Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

абселіся на Беларусі, шляхціцы, згубіўшыя з тэй ці іншай прычыны сваё шляхецтва, быўшыя прыгонныя сяляне і дваровыя, выпушчаныя на волю асабістымі панскімі актамі і г. д. Уся гэтая рознакаліберная група вольных людзей на грунце рэформы была прызнана прыналежнаю да стану звычайных вызваленых сялян.

У сувязі з вызваленьнем сялян, з 1861 году на Беларусі пачало існаваць сялянскае надзельнае земляўласьніцтва. Наколькі можна бачыць з ранейшага, яно ня было вялікім і значна ўступала шляхецкаму земляўласьніцтву. У той час, як шляхецкае земляўласьніцтва ў сярэднім складала каля 60% усёй зямлі, сялянскае земляўласьніцтва ў сярэднім раўнялася, прыблізна, 30%, спускаючыся часам і ніжэй, напрыклад, на Віцебшчыне, дзе яно складала толькі 24%. Зразумела, што пры такіх умовах была забясьпечана векавечная арэнда сялянамі прыватнаўласьніцкіх і скарбовых зямель. Апроч таго, што яшчэ важней, для панскіх маёнткаў былі забясьпечаны амаль што дармовыя сялянскія рабочыя рукі як для сэзоннага, так і для пастаяннага найму. Селянін, апрацаваўшы свой невялічкі надзел, быў вольны, а вечная недахватка гнала яго ў панскі двор, дзе ён, як ласкі, шукаў працы, каб не памерці з голаду. Іначай кажучы, рэформа пусьціла селяніна ў сьвет напоўпролетарам. Калі дадаць да гэтага, што ў 60-ыя годы на Беларусі і ў Расіі прыватнаўласьніцкія землі былі амаль што выключна панска-шляхецкімі, то становіцца зусім ясным, што юрыдычна вызвалены селянін з экономічнага боку быў моцна прывязан да таго самага пана, ад каторага ён залежаў сотні год.

Такім спосабам, вызваленьне сялян ад прыгону мела чыста знадворны характар. З рук гандлёвага капіталу селянін папаў у рукі прамысловага капіталу.

Зямлі селяніну далі куды менш, чым ён апрацоўваў раней, прычым лепшую зямлю пан аставіў сабе, а горшую аддаў яму. За гэтую зямлю селянін павінен быў заплаціць даражэй, чым яна каштавала, і яшчэ даваць даплаты процанты. Уласьнікі жабрацкіх надзелаў вельмі хутка, а былыя дваровыя адразу, пачалі ўваходзіць у клясу пролетарыяту, што стаяла ў поўнай сувязі з агульным разьвіцьцём прамысловасьці.

У цэнтральнай Расіі сялянская зямельная рэформа была зьвязана з другімі лібэральнымі мерапрыемствамі і рэформамі, напрыклад, земскай, судовай і г. д. На Беларусі, апроч Смаленшчыны, і гэтага ня было. Урад, баючыся польскага панства на Беларусі, каторае, скарыстаўшы лібэральныя ўстановы, магло-6 організавацца, другіх рэформ не праводзіў. Такім спосабам, і ў гэтых адносінах Беларусь нічога не атрымала. Яна апынулася ў горшым палажэньні, чым цэнтральная