Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Расія. У той час, як у Расіі будаваліся школы і больніцы, дарогі і масты і г. д., Беларусь асталася збоку.

Пасьля вызваленьня, сялянства атрымала ад ураду асобнае вясковае саслоўнае «самоуправление», каторае амаль што без перамен прабыло да часоў рэволюцыі. Сяляне складаюць вясковыя вобчаствы з сельскімі сходамі, старастамі, соцкімі і дзесяцкімі. Некалькі вясковых вобчастваў складаюць валасное вобчаства са сходам, старшынёю і пісарам. Тут-жа пры воласьці знаходзіцца і сялянская юстыцыя ў відзе валаснога суду. Тут-жа ў воласьці «вольнага» селяніна лібэральна сякуць лозамі. Усе гэтыя вынікі рэформы былі і ў Расіі і на Беларусі.