Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ца ў дзяржаўным ладзе. Ужо ў канцы цараваньня Мікалая І лібэралізм, неразрыўна зьвязаны з разьвіцьцём прамысловага капіталізму, носіцца ў паветры. Само сабою зразумела, што ў гэтым паветры выгадуецца і лібэралізм Аляксандра ІІ ў той меры, якая магчыма для рускага самаўладцы. Новы цар будзе насіць на сваёй асобе адзнакі новых экономічных і політычных запатрабаваньняў. Павінна будзе распачацца эпоха некаторых рэформ, каторая лібэральнай буржуазіяй таго часу будзе апранута ў ружовую вопратку і будзе вызначана, як «эпоха вялікіх рэформ», хоць знайсьці тут «вялікасьці» нельга.

На царскі пасад уваходзіць, можна сказаць, яшчэ малады чалавек, 37 год, сын Мікалая І, Аляксандр ІІ. Яго бацька, Мікалай, заняў царскі пасад неспадзявана для сябе і для другіх, бо быў трэцім сынам Паўла І і ня меў беспасрэднага права на заняцьце царскага пасаду. Зразумела, што яго выхоўвалі і адукавалі не як будучага цара, а як звычайнага вялікага князя. Зусім другая справа была з Аляксандрам ІІ. Ён быў першым сынам Мікалая І і ад самага нараджэньня прызначаўся заняць царскі пасад. У залежнасьці ад гэтага, на яго выхаваньне і адукацыю было зьвернута больш увагі, чым на выхаваньне і адукацыю яго бацькі. Паміж іншым і цар Мікалай цікавіўся выхаваньнем свайго насьледніка і выказваў некаторыя погляды пэдагогічнага кірунку. Ён, паміж іншым, гаварыў: «Я хачу выхаваць у васобе майго сына чалавека раней, чым зрабіць з яго гаспадара». Пры ўсёй рэакцыйнасьці сваёй агульнай політыкі, тут Мікалай І праявіў нейкія адзнакі лібэралізму, што зусім зразумела, калі прыняць пад увагу рост у яго часы лібэралізму паводле росту прамысловага капіталізму. Рэакцыйнае самаўладзтва тут папала пад эканомічны і палітычны ўплыў эпохі.

Згодна з такім поглядам цара на выхаваньне і адукацыю яго насьледніка, былі падабраны і адпаведныя настаўнікі, каторымі былі—генэрал Мэрдэр, профэсар Кавелін і вядомы поэта Жукоўскі. Асабліва моцны ўплыў на выхаваньне Аляксандра ІІ меў Жукоўскі, чалавек сантымэнтальнага настрою і лібэральнага кірунку. Ён таксама лічыць, што ў асобе яго выхаванца трэба разьвіць так званыя «агульна-чалавечыя» рысы. Жукоўскі ёсьць прадстаўнік таго наіўна-лібэральнага кірунку мікалаеўскай эпохі, каторы адважваўся думаць і гаварыць такія «сьмелыя» думкі, што «и крестьянки чувствовать умеют». Лібэралізм таго часу дашоў да «сьмеласьці» сказаць, што цар і селянін ёсьць асобы аднаго віду—«homo sapiens» Калі на настаўнікаў насядалі, каб яны вучылі насьледніка ўсім тонкасьцям ваеннага штукарства, то Жукоўскі не згаджаўся з гэтым. Ён лічыў, што гэта прыносіць выхаваньню толькі шкоду. Вось перад намі ліст, напісаны Жукоўскім да імпэратрыцы. Там на гэтую тэму сказана так: «Вучыць занадта насьледніка вайсковай справе—усё роўна, калі-б васьмігоднюю дзяўчынку па