Перайсці да зместу

Старонка:Гістарычная думка (1957).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ламповіча,[1] Янчука,[2] Владзімірава,[3] Карскага.[4] З іх асабліва вялікае значэнне маюць працы акадэміка Карскага, у якіх падрабязна даследаваны пытанні беларускага мовазнаўства, этнаграфіі, фальклору і літаратуры. Але ўсе гэтыя работы напісаны з ідэалістычных пазіцый, і пытанні культурнага развіцця Беларусі ў іх разглядаюцца ў адрыве ад яе соцыяльна-эканамічнага становішча.

У пачатку ХХ ст. прагрэсіўныя погляды на гістарычны працэс выказвала выдаваемая ў Мінску з 1 лістапада 1902 г. па 8 снежня 1905 г. грамадска-палітычная і літаратурная газета «Северо-Западный край». Спачатку газета не была марксісцкай, але ўжо з верасня 1904 г. у ёй пачалі друкавацца артыкулы ў духу спачування марксістам і большэві кам. У 1905 г. у газеце былі змешчаны некаторыя артыкулы В. І. Леніна, перадрукавана праграма РСДРП, прынятая на ІІ з'ездзе партыі, і іншыя матэрыялы, узятыя з большэвіцкага друку. У 1904-1905 гг. у радзе пе радавых артыкулаў газеты абараняўся матэрыялістычны погляд на гістарычны працэс. У іх праводзілася думка, што развіццё грамадства «падпарадкавана прычыннасці і законамернасці» і што «разумовае і маральнае жыццё грамадстваў, іх устанаўленні і законы відазмяняюцца ў сувязі з пераменамі ў эканамічным ладзе». Газета абараняла ідэю дыялектычнага развіцця грамадства, прызнавала наяўнасць антаганістычных класаў, супярэчнасці паміж якімі з цягам часу выліваюцца ў форму соцыяльнай рэволюцыі. У ёй растлумачвалася, што ўся чалавечая гісторыя ёсць гісторыя барацьбы класаў. Газета вяла барацьбу з народнікамі, даказваючы, што тварцом гісторыі з'яўляецца сам народ, а не некаторыя асобы. Яна горача абараняла саюз рабочага класа і сялянства, прычым у пролетарыяце бачыла кіраўніка сялян «як найбольш спракты каванага ў барацьбе старэйшага брата». У нацыянальным пытанні газета стаяла на ленінскіх пазіцыях і рэзка асуджала нацыянальную прыгнятальніцкую палітыку царызма. За свае рэволюцыйныя погляды газета некалькі разоў закрывалася на працягу 1905 г. і была канчаткова закрыта ў снежні 1905 г.

У перыяд рэакцыі, які паследаваў за 1905 г., прагрэсіўная грамадска-гістарычная думка ў Беларусі амаль заглухла. Толькі ў паказаных раней творах беларускіх паэтаў яна знаходзіла некаторае адлюстраванне.

У дасовецкі час была прароблена вялікая работа па збіранню і выданню крыніц, маючых дачыненне да гісторыі Беларусі. Пры гэтым з прычыны перавагі гісторыка-юрыдычнага падыходу да асвятлення падзей гісторыі Беларусі большасць гісторыкаў, што займаліся ёю, збіралі пераважна такія дакументы, якія датычылі развіцця ўстанаўленняў або палітычных адносін у Беларусі. У выдадзеных крыніцах менш за ўсё прадстаўлены факты, звязаныя з класавай барацьбой, з рухам народных мас і з народнымі паўстаннямі.

Сярод апублікаваных у дарэволюцыйны перыяд крыніц многа матэрыялаў было сабрана адносна асобных мясцовасцей Беларусі або адносна асобных падзей. Пры ўсёй рознастайнасці і вялікай колькасці гэтых збораў крыніц па прыватных пытаннях яны, аднак, далёка не дастатковы для правільнага асвятлення найбольш істотных бакоў гісторыі Беларусі, асабліва-ж для асвятлення класавай барацьбы і народнага

  1. Харлампович. Западно-русские православные школы ХVI і начала ХѴІІ в., 1898.
  2. Янчук. Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры, 1922. Работа была падрыхтавана да выдання ў дасовецкі час.
  3. П. В. Владимиров. Доктор Франциск Скарина, 1888.
  4. Е. Ф. Карский. Белорусы, тт. 1 - ІІІ, 1903-1922; Русская диалектология, 1924. Хоць гэтыя работы часткова выдадзены ў совецкі час, але ўся падрыхтоўчая работа да іх была праведзена значна раней.