Перайсці да зместу

Старонка:Гістарычная думка (1957).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

руху. Таму совецкім гісторыкам давядзецца прарабіць яшчэ вялікую работу у адшуканні і выданні неапублікаваных архіўных матэрыялаў.

Вартасцю дарэволюцыйных работ па гісторыі Беларусі было тое, што ў іх быў узнят і вывучан вялікі фактычны матэрыял. Да некаторых заслуг дарэволюцыйнай гістарычнай літаратуры трэба аднесці тое, што ў ёй адзначалася вялікае значэнне беларускай культуры і беларускай народнасці ў гісторыі вялікага княства Літоўскага і потым Рэчы Паспалітай, а таксама пасля вызвалення Беларусі з-пад улады Польшчы. Але метадалогія гэтых работ была яўна недастатковай. У іх пераважалі або гісторыка-юрыдычная, або ідэалістычная, або вялікадзяржаўная канцэпцыя, прычым часта гэтыя канцэпцыі аб'едноўваліся ў гістарычных уяўленнях аднаго і таго-ж аўтара. Значны ўплыў на многія з гэтых работ аказалі ілжэнавуковыя тэорыі «адзінага патоку», а таксама тэорыя «залатога веку», якая заключала ў сабе ідэалізацыю становішча беларускага народа ў так званы літоўскі перыяд яго гісторыі. Што-ж датычыць прац класікаў марксізма-ленінізма, то дарэволюцыйныя гісторыкі Беларусі імі або зусім не карысталіся, або калі і карысталіся (як Ражкоў), то няправільна іх разумелі. Гісторыкам совецкага перыяду таму прышлося і прыходзіцца цяпер рабіць вялікую работу па перагляду дарэволюцыйных гістарычных прац. Выкарыстоўваючы вялікі фактычны матэрыял, прыцягнуты да вывучэння дарэволюцыйнымі гісторыкамі, яны павінны асвятліць яго з новых, марксісцкіх пазіцый і надаць вывучэнню гісторыі Беларусі сапраўды навуковы характар.