Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

было ў іх прайсці. Але тут была перашкода: ля самых дзвярэй стаяў стол, які сваім рогам засланяў выхад, а прайсці трэба было што-б там ні было.

Тады ён адважыўся і з сілай штурхануў дзверы. На гэты раз яны зарыпелі, і гук гэты прарэзліва пранёсся ў цішыні.

Жан Вальжан задрыжэў. У першую мінуту спалоху ён уявіў, што вось зараз усе паўскакваюць на ногі і схопяць яго.

Ён спыніўся, ахоплены трэпетам, збянтэжаны, Кроў стукала ў яго жылах, як кавальскі молат, і яму здавалася, што дыханне, як віхор, вылятае з яго грудзей. Не можа быць, каб гэта рыпенне не разбудзіла ўсіх.

Дзверы, сілком расчыненыя, прасілі ратунку. Стары зараз устане, абедзве старыя жанчыны ўзнімуць крык, да іх з'явяцца ўсе на дапамогу, а праз чвэрць гадзіны тут будуць жандармы. Адну хвіліну ён лічыў сябе загінуўшым.

Ён астаўся на месцы, скамянелы, як саляная статуя, не адважваючыся зварухнуцца, Прайшло некалькі хвілін. Дзверы расчыніліся насцеж. Ён адважыўся зірнуць у пакой. Усё было нерухома, які раней. Ён прыслухаўся. Ціха. Рыпенне дзвярэй не разбудзіла нікога.

Першая небяспека мінула, але трывога ў яго душы яшчэ засталася. Гэта, аднак, не спыніла яго, не спыніла-б нават і ў тым выпадку, калі-б ён лічыў сябе загінуўшым. Ён думаў толькі, як-бы найхутчэй з усім пакончыць. Ён ступіў крок у пакой.

У ім панавала поўная цішыня. У цемры вырысоўваліся няясныя абрысы прадметаў, папер і кніг, раскіданых на пісьмовым стале. Жан Вальжан пасоўваўся наперад, асцярожна, каб не зачапіць якой-небудзь мэблі. З глыбіні пакоя да яго даносілася роўнае і спакойнае дыханне епіскапа.

Раптам ён апынуўся ля пасцелі. Ён дайшоў да яе хутчэй, чым чакаў.

Прырода ўмешваецца часам у нашы ўчынкі і сваімі эфектамі, што з'яўляюцца часамі незвычайна дарэчы, прымушае нас глядзець на яе, як на разумную істоту. Ужо больш як поўгадзіны вялізны воблак зацямняў неба. У тую хвіліну, калі Жан Вальжан спыніўся ля ложка, воблак разарваўся нібы знарок, яркі прамень месяца рантам асвятліў праз ваконныя шыбы бледны твар старога. Ён спакойна спаў. З прычыны таго, што было такі халаднавата, ён быў апрануты ў шарсцяную фуфайку, якая закрывала грудзі да шыі і рукі да кісцей. Галава была адкінута на падушку ў поўным спакоі, правая рука, з епіскапскім пярсцёнкам нз пальцы, звесілася ўніз. Увесь твар дыхаў выразам задава-