Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/341

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

адрачыся ад жыцця, пазнаць яго; што пазбавіць яе ўсіх радасцей пад выглядам выратавання ад усіх нягод — азначае скарыстаць яе няведанне і скалечыць чалавечую істоту. Хто ведае, ці не будзе ненавідзець яго калі-небудзь Казета. Гэтая думка была для яго нясцерпнай. Ён рашыў пакінуць манастыр. Ён зразумеў, што гэта неабходна.

Пяць год правёў ён за гэтымі ціхімі сцянамі. Усе небяспекі мінулі, і ён мог спакойна ўступіць у людское грамадства. Ён састарэўся, і ўсё змянілася. Хто яго можа пазнаць цяпер? Да таго-ж, небяспека пагражала толькі яму аднаму, а з-за таго, што ён асуджаны на катаргу, ён не меў права асуджаць Казету быць манашкай.

Што азначае небяспека перад абавязкам? Нарэшце, ён будзе прадугледлівы і асцярожны.

Прыняўшы гэтае рашэнне, ён чакаў толькі выпадку, каб яго выканаць. Выпадак хутка здарыўся. Стары Фашлеван памёр.

Хутка пасля пахавання Жан Вальжан папрасіў аўдыенцыю[1] ў ігуменні і сказаў ёй, што пасля смерці брата ён атрымаў невялікую спадчыну, якая дазваляе яму цяпер жыць без асаблівых цяжкасцей. Таму ён пакідае манастыр і бярэ з сабою і дачку. Але з прычыны таго, што Казета вучылася ўвесь час дарэмна, а ў манашкі не пастрыжэцца, то ён просіць матушку прыняць ад яго грашовую ўзнагароду ў размеры пяці тысяч франкаў.

Такім чынам пакінуў Жан Вальжан манастыр.

Хутка ён адшукаў дом на вуліцы Плюме і канчаткова ў ім пасяліўся пад імем Ультыма Фашлевана. Адначасова з гэтым домам у розных месцах Парыжа ён наняў яшчэ дзве кватэры, каб у выпадку трывогі не быць даведзеным да крайнасці, як у тую страшную коч, калі ён папаў у манастыр. Час ад часу ён пасяляўся з Казетай па чарзе ў кожнай кватэры і праводзіў там па некалькі тыдняў, прычым не браў з сабой служанкі.

Але галоўным яго месцазнаходжаннем аставаўся дом на вуліцы Плюме. Там ён усталяваўся наступным чынам.

Павільён займала Казета з служанкай. Сам-жа ён пасяліўся ў флігелі, які ззаду за домам злучаўся з калідорам, пра які мы ўжо ўпаміналі. Беднасць абсталявання яго двух пакояў рэзка адрознівалася ад раскошнай мэблі і ўбрання павільёна, дзе ўсё абабіта было шоўкам і мяккімі дыванамі. Абедаў ён разам з Казетай. Гаспадарку вяла мададая дзяўчына, якая была прывучана да гэтага ў манастыры. Усё

  1. Аудыенцыя — літаральна азначае выслухванне, прыём у высокапастаўленай асобы.