Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/300

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

адзенне, згубіла неяк медальён з запіскай. Яго ніяк не маглі адшукаць. Марыус быў упэўнены, што „Пан Жыльнарман” — з гэтага часу ён не называў яго інакш — кінуў завяшчанне бацькі яго ў печ. Ён напамяць ведаў радкі, напісаныя палкоўнікам, і ў гэтым сэнсе нічога не было страчана, але папера, почырк, гэты свяшчэнны ўспамін, — усё разам было дорага яго сэрцу. Што сталася з усім гэтым?

Марыус пайшоў, не сказаўшы куды і не ведаючы куды. У яго было трыццаць франкаў, гадзіннік і ў сакваяжы крыху адзення. Ён узяў возніка і наўдачу загадаў везці сябе ў Лацінскі квартал.

XVII

ТАЙНАЕ ТАВАРЫСТВА „ПРЫЯЦЕЛЯЎ НАРОДУ”

У гэтую зпоху, на выгляд такую халодную, няўлоўны рэволюцыйны трэпет прабягаў па Францыі. У паветры адчуваўся павеў з глыбокага прадоння 1789 і 1799 гадоў. Паволі наспявала новая рэволюцыя. Моладзь бурліла. Самі таго не заўважаючы, людзі змянялі свае погляды, паддаючыся патоку часу. Кожны несвядома рабіў крок наперад. Раялісты[1] рабіліся лібераламі, лібералы — дэмакратамі.

Гэта быў нібы прыліў, ускладнены тысячай адліваў. Адсюль вынікала дзіўнае змяшанне ідэй: абажалі адначасова і Напалеона і свабоду.

Але былі і больш сур'ёзныя групы людзей. Такія людзі даследвалі прынцыпы, грунтаваліся на праве. Яны захапляліся ідэалам безумоўнай дасканаласці і спадзяваліся на самае смелае ажыццяўленне сваіх ідэалаў.

Нішто так не спрыяе стварэнню будучага, як смелыя мары. Сёння — утопія, заўтра — плоць і кроў.

У той час у Францыі існавалі тайныя таварыствы і саюзы, у якіх яўна адчувалася рэволюцыйнае бурленне. Адзін з такіх саюзаў называўся таварыствам „Прыяцеляў народу”.

Саюз гэты быў тады яшчэ нешматлікі. Гэта быў хутчэй тайны гурток, чым таварыства. „Прыяцелі народу„ збіраліся ў Парыжы ў двух месцах: каля рынка, у шынку пад назвай „Карынф”, і каля Пантэона, на плошчы Сен-Мішэль, у маленькім кафэ. Кафейня гэтая называлася кафэ „Мюзен”. Першае месца зборышч наведвалася, галоўным чы-

  1. Раялісты (ад французскага слова roi — кароль) — французская палітычная партыя прыхільнікаў манархіі. Да 1833 г. гэтая партыя падзялялася на легітымістаў, гэта значыць прыхільнікаў улады Бурбонаў, і арлеаністаў — прыхільнікаў Луі-Філіпа, герцага Орлеанскага, і яго патомкаў.