Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/246

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

проста прайшлі ў прыёмную, дзе напярэдадні Фашлеван выслухоўваў загады ігуменні.

Манашка з чоткамі ў руках сядзела і чакала іх. Поруч з ёю стаяла другая, з апушчаным на твар пакрывалам. Адзіная свечка цмяна асвятляла хмурны пакой.

Ігумення пільна зірнула на Жана Вальжана. Няма нічога больш праніклівага, як апушчаныя вочы. Потым яна запытала:

— Гэта ваш брат?

— Так, святая маці, — адказваў Фашлеван.

— Як яго завуць?

— Ультым Фашлеван.

У Фашлевана сапраўды быў калісьці брат, які насіў гэтае імя, але той ужо даўным даўно памёр.

— Колькі яму год?

— Пяцьдзесят.

— Чым ён займаецца?

— Ён садоўнік! — адказваў Фашлеван.

— Ці добры ён хрысціянін?

— У нашай сям'і ўсе такія, — адказваў Фашлеван.

— Гэта яго дачка?

— Унучка, — сказаў садоўнік.

— Ён добра адказвае, — заўважыла ігумення, звяртаючыся да манашкі.

Жан Вальжан за ўвесь час не праказаў ні слова.

Агледзіўшы потым Казету, ігумення сказала.

— Яна будзе непрыгожая.

Потым, пашаптаўшыся аб нечым з манашкай, сказала:

— Дзядзька Фаван, вам дадуць яшчэ адзін званочак. Цяпер трэба два.

На другі дзень у садзе сапраўды чуўся звон двух званочкаў. Манашкі не маглі не прыпадняць сваіх пакрывал, каб даведацца, што гэта азначае. Яны ўбачылі скрозь дрэвы ішоўшых поруч двух мужчын: Фавана і яшчэ другога. Незвычайная падзея! Усе пачалі гаварыць паміж сабою: „Гэта памочнік садоўніка“. Іншыя дадалі: „Гэта брат старога Фавана“.

Жан Вальжан асталяваўся на сваёй пасадзе канчаткова. У яго таксама быў прывязаны да нагі рамень са званочкам; яго звалі Ультым Фашлеван.

Казету прынялі ў манастыр дармовай пансіянеркай, з літасці. На гэта галоўным чынам падзейнічала прадсказанне ігуменні, што яна будзе непрыгожая, чаму адразу ўсе адчулі да яе сімпатыю. Гэта і зразумела. Ігумення спадзявалася з дзяўчынкі пасля зрабіць яшчэ адну манашку. Прыгожыя дзяўчаты неахвотна пастрыгаюцца, таму на непры-