Перайсці да зместу

Старонка:Грамадска-палітычныя і філасофскія ідэі твораў Ф. Багушэвіча (Лушчыцкі).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чытае ён гэтак, а мне дык здаецца,
Ён з нашага брата і з праўды смяецца;
У законе-ж ўсе роўны-і пан і мужык,
А што-ж то ураднік за велькі індык?
Як ён каго трэсне, дык гэта нічога,
Яго-ж не даткні, так, як Юр'я святога![1]

На паперы запісана, што ў законе ўсе роўныя - і памешчык, і селянін, і капіталіст, і рабочы. На справе-ж законы царскай Расіі абаранялі інтарэсы эксплаататарскіх класаў.

У пастаноўцы і асвятленні гэтага пытання паэтам адчуваецца моцны ідэйны ўплыў рэволюцыянера-дэмакрата К. Каліноўскага. Паэт робіць правільнае абагульненне, сцвярджаючы, што царскія законы і інтарэсы працоўных, паняцці зусім супроцьлеглыя. Паміж імі такое-ж бяздонне, як паміж днём і ноччу:

Законы-ж, а думачкі нашага брата,
Як ноч, а то - дзень; гэта - будні, то- свята,
Вот гэтых законаў паняць я не мог,
За гэта ж цяпер я папаўся ў астрог[2].

Развіццё перадавой сялянскай грамадска-палітычнай думкі праходзіць у вострай барацьбе з дваранска-буржуазнай ідэалогіяй. Рэакцыйная ідэалогія эксплаататараў прымушала рабочых і сялян падначальвацца антынародным царскім законам. Ідэолагі эксплаататараў імкнуліся тэарэтычна абгрунтаваць класавую няроўнасць і эксплаатацыю чалавека чалавекам. Такім ідэолагам рэакцыі ў Беларусі быў сучаснік Багушэвіча А. Ельскі, які пісаў: «Сам бог узаконіў падзел людзей. Ні сілай, ні здароўем, ні ве кам, ні маёнткам, ні становішчам, ні ўласнасцю не будуць людзі роўнымі, бо гэта ўзаконіў сам бог»[3]

Багушэвіч змагаўся супроць падобных рэакцыйна-містычных выказванняў.

Такім чынам, можна бачыць, што паэт вёў непрымірымую барацьбу не супроць асобных парадкаў самадзяржаўя, а супроць усяго грамадскага і дзяржаўнага ладу. Ён змагаўся супроць царызма і рэштак прыгонніцтва. Гэтая барацьба стаіць у цэнтры яго твораў, у цэнтры яго грамадска-палітычных намераў. Так мог думаць і дзейнічаць толькі палымяны патрыёт, сялянскі дэмакрат, якім быў паэт Ф. Багушэвіч.

Многія творы Багушэвіча прысвечаны барацьбе супроць цемры і невуцтва, у якім знаходзіліся працоўныя масы Расіі. Вінаватымі ў гэтым паэт лічыў памешчыкаў і капіталістаў. Уся грамадская эканамічная абстаноўка таго часу параджала духоўнае заняволенне народных мас Беларусі, як і іншых народаў царскай Расіі. У такіх умовах не дзіўна, што беларускі селянін быў непісьменным. «І не дзіва - было-б дзіва, каб мужык, ды быў вучоны» - піша паэт. Ён бязлітасна высмейвае паклёпніцкія выдумкі прыслужнікаў самадзяржаўя ў тым, што сяляне быццам-бы ад прыроды разумова адсталыя. Багушэвіч ускрывае сапраўдную прычыну, чаму сяляне былі асуджаны на невуцтва. Селяніну трэба было працаваць на полі, здабываць кавалак хлеба. Цяжкая фізічная праца адбірала ўсе сілы, атупляла чалавека. З боллю ў сэрцы піша паэт пра мужыка:

Да навукі ён не браўся,
Закасіўся, загараўся;
Дурнем умрэ, як радзіўся,
Сам сабой дурным зрабіўся.
Ведама, мужык- хамула —
Ад навукі адвярнула![4]

Праблему асветы народа, значэнне асветы ў грамадскім жыцці і ролю інтэлігенцыі У гэтай справе Багушэвіч ставіць у вершы «Не цурайся». І ў гэтым вершы паэт паказвае, што навука служыць у царскай Расіі толькі багатым, толькі яны маюць сродкі і час, каб карыстацца здабыткамі культуры і навукі, што-ж датычыць простых людзей, сялян, то яны вымушаны займацца фізічнай працай. Яны, Як гаворыць Багушэвіч, «знаюць толькі загон ды саху, і жывуць, каб касіць ды араць».

Паэт робіць глыбокія абагульненні, паказваючы падзел буржуазнага грамадства на людзей разумовай і фізічнай працы, бачачы глыбокія супярэчнасці паміж імі. У вершы «Не цурайся» Багушэвіч з болем у сэрцы адзначае, што людзі разумовай працы пагардліва адносяцца да працоўных-людзей фізічнай працы, цураюцца іх. Багушэвіч-жа ўслаўляе іх працу, паэтызуе, паказвае іх чалавечную годнасць і высокароднасць, перавагу перад памешчыцкай і буржуазнай інтэлігенцыяй. Іменна працоўныя ствараюць матэрыяльныя каштоўнасці. Як гаворыць паэт, селянін можа сваёй працай «свет карміць, гадаваць». Прысвячаючы сваю музу працоўнаму народу, паэт ад імя яго дакарае інтэлігенцыю, якая адарвалася ад народа, не бачыла яго бядот і пакут.

Каб умеў кіраваць я пяром, —
Я-бы ксёнжкі счыркаў, як папар,
Я-б аб тым, як мы сеем, аром,
І як косім, і жнем божы дар.
Можа-б ты прачытаў той грымзол[5]
І да працы набраў-бы ахвоты,
Шанаваў-бы мужыцкі мазоль,
Не чураўся б мужыцкай бядоты,

  1. Ф. Багушэвіч. Выбраныя творы, Мінск, 1952, стар. 75-76.
  2. Там-жа, стар. 76.
  3. «Полымя» № 5, 1950, стар. 93.
  4. Ф. Багушэвіч. Выбраныя творы. Мінск,
    1952, стар. 30.
  5. Неразборчывая пісаніна.