Перайсці да зместу

Старонка:Гравюры і кніжныя аздобы ў выданьнях Францішка Скарыны (1926).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

заняты вялікім круглым шатром з плоскім верхам; у ім на высокім ложку ляжыць Олёфэрн са сьцятай галавой. На пярэднім пляне, ізноў направа, зьмешчаны дзьве жаночыя фігуры: перад шатром Юдыта, абапершыся правай рукой на меч, трымае ў левай галаву Олёфэрна, якую кідае ў торбу; насупроць яе падтрымлівае торбу другая жанчына ў адзежы з буфамі на рукавах і з непакрытымі валасамі. На доле налева — „гэрб“ Скарыны ў звычайным шчыце.

Тэхніка выкананьня некалькі прасьцей за іншыя гравюры тэй-жа групы: у ценявых частках ужываюцца, галоўным чынам, простыяштрыхі; перакрыжнае штрыхоўкі зусім няма; у сувязі з гэтым трактоўка фігур трохі менш плястычная; затое асноўныя лініі праведзены надзвычайна сакавіта, і пастаноўка фігур, разам з усёй пабудовай композыцыі, высака монументальна.

7. Дачка Фараона і Майсей з кнігі „Ісход“ 1519 г. Памер: 104,5х105 mm. Надпіс: „Дщера фараонова знашла отроча Мойсея уводе“.

На заднім пляне высокі каменны будынак; у вокнах яго відаць — у вадным дзьве жаночыя фігуры, як быццам у намётках, у другім — мужчынскую фігуру ў кароне. Направа ад гэтага будынку знаходзіцца каменны мост на паўкруглых арках; з гэтага мосту дзьве мужчынскія фігуры кідаюць уніз двох дзяцей у бурны струмень, які злучае задні плян з пярэднім. На гэтым апошнім відаць прыбіты да берагу кошык са спавітым младзенцам у ім, які падхапляе спрытна нахіленая жаночая фігура. За ёю ў самым асяродку гравюры яшчэ дзьве жанчыны: дачка фараона ў кароне і мантыі, і другая, апранутая прасьцей, з распушчанымі валасамі. Шчыт са звычайным „гэрбам“ зьмешчаны нагары налева.

Трэба зазначыць, што ў пачатку „Ісходу“ ў вэнэцыйскіх бібліях — лацінскай 1498 г. і чэскай 1506 г. — ёсьць падобныя адна да другой гравюркі, да якіх гравюра з „Ісходу“ Скарыны можа быць набліжана па композыцыі задняга пляну. У гэтых гравюрках, у вабодвых выпадках, мы бачым ззаду будынак і мост, з якога мужчынскія фігуры кідаюць дзяцей у ваду. Але ў гравюры Скарыны ўсе дэталі апрацаваны значна дакладней: лацінская „Біблія“ ў гэтым месцы мае наогул надзвычайна прымітыўны, чыста лінейны рысунак; у параўнаньні да рысунку чэскае „Бібліі“ гравюра Скарыны дае больш складаную конструкцыю будынку, орнамэнтаванага арачным фрызам, і лепшую распрацаванасьць фігур як у вокнах, гэтак і на масту, якія значна выразьней і маюць больш характэрныя твары і вопраткі. Таксама ў гравюры Скарыны больш руху і экспрэсіі: больш энэргічна абрысаваны фігуры дзяцей і лепш зроблены струмень, пакрыты хвалямі і пенай.

З тэхнічнага боку гравюра можа лічыцца адной з найбольш удалых у групе: у лёгкасьці ліній і дакладнасьці апрацоўкі — відаць руку далёка ня кепскага майстра; добра і ясна выдзелены сьветлацені, у ценявых частках ужываюцца акруглыя штрыхі, дзе-нідзе — кропкі, у найбольш цёмных мясцох — перакрыжная штрыхоўка, хоць агулам кажучы, аўтар гэтае групы ад яе ўхіляецца і значна часьцей ужывае простае патоўшчваньне і набліжэньне роўналежных штрыхоў.

8. Майсей перад народам з кнігі „Другога закону“ 1519 году. Памер: 103,5х104,5 mm. Надпіс: „Моисеи навчае людеи Ізраилевых Втораго закону“. (Рэпродукавана ў артыкуле Папова: „Початки друкарства у слов‘ян“ у зборніку „Бібліологичні вісти“, Киів 1924).

Налева пад дрэвам Майсей з традыцыйнымі рогамі на галаве. Над ім на галіне дрэва падвешаны шчыт са звычайным „гэрбам“ Скарыны. З правага боку гравюры — натоўп слухачоў, з ліку якіх на