композыцыйная роля адводзілася пэйзажу ня толькі ў гравюрах чэскае „Бібліі“ 1506 г., але і ў нямецкай гравюры, як, напр., ва ўсіх сюжэтных дрэварытах „Нюрэнбэрскае хронікі“ Шэдэля.
Нарэшце — яшчэ адна чыста тэхнічная адзнака: у лацінскай „Бібліі“ 1498 г. ўсе шэсьць гравюрак, бясспрэчна, надрукаваны з шасьці паасобных дошчачак; у чэскай „Бібліі“ 1506 г. — гэта таксама магчыма; у „Бібліі“-ж Скарыны ўвесь аркуш быў выразаны на аднэй дошцы, аб чым сьведчаць німбы, якія выходзяць за межы рамак і зьліваюцца з орнамэнтам.
На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстоўваць адсканаваную старонку ў якасці выявы, адрэдагуйце гэту старонку і замяніце "{{Няма выявы}}" на "{{Неапрацаваная выява|Гравюры і кніжныя аздобы ў выданьнях Францішка Скарыны (1926).pdf/24}}". У адваротным выпадку, калі вы можаце прадаставіць выяву, зрабіце гэта. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
5. Бог у раі. Застаўка перад пачаткам кнігі „Бытія“ 1519 году. Памер: 106×53 mm. (У сьпісах Уладземірава і Каратаева не паказана). Бог айцец на беразе; там-жа група з чатырох жывёл, сярод якіх можна пазнаць аленя і льва; у вадзе рыбы і вадзяныя птушкі; на процілеглым беразе, на дрэве — два папугаі; у небе — шэраг васьміканцовых зорак, і сонца з месяцам, злучаныя, як у „гэрбе“ Скарыны.
Па сюжэце сваім, а часткова і у композыцыйных адносінах, гравюра гэтая знаходзіцца ў сувязі з аналёгічнай гравюрай з чэскай „Бібліі“ 1506 г., але адрозьніваецца ад яе тымі-ж рысамі, як і папярэдні аркуш ад адпаведнага чэскага. Наагул кажучы, калі застаўка Скарыны ў некаторых адносінах і выяўляе залежнасьць ад чэскай гравюры, — дык усё-ж бясспрэчна, што шмат у чым яна была перароблена нанова, зусім таксама як і паасобныя гравюркі папярэдняга аркушу. Папершае — дзеля свайго прызначэньня ў якасьці застаўкі яна мае зусім іншыя пропорцыі. Падругое — як і ў папярэдняй гравюры пэйзаж тут зьведзены зусім на нішто. Далей, — група жывёл з левага боку хоць і горш па рысунку, але больш удала скомпанавана; у композыцыю ўведзены рыбы, якіх няма ў чэскай гравюры; зусім зьніштожаны птушкі ў паветры і група дрэў задняга пляну; заместа-ж іх на фоне неба зьмешчаны дэкорацыйны шэраг зорак і геральдычнае злучэньне месяца з сонцам. Цікавай дэтальлю зьяўляецца тое, што ў чэскай гравюры, у процілегласьць папярэдняму аркушу, ужыты німб з крыжам, як у Шэдэля, у той час як у гравюры Скарыны, пры захаваньні агульнага тыпу бога айца, зусім тоесамага з папярэднім аркушам, — німба зусім няма. Нарэшце, уся композыцыя гравюры Скарыны ў параўнаньні да чэскай некалькі больш цэнтралізавана і скучана, але якраз з гэтай прычыны галоўная фігура толькі выйграла ў сваёй значнасьці, і ўся гравюра ў якасьці застаўкі набыла асаблівую дэкорацыйнасьць.
6. Юдыма і Олёфэрн з кнігі „Юдыта“ 1519 г. Памер: 103×105 mm. Надпіс: „Ӏудіфъ Вдовица отсече главу Олоферну воеводе“. (Адзначана Равінскім — „Русские граверы“, стар. 5 — як адна з найлепшых гравюр у выданьнях Скарыны; рэпродукавана ў монографіі Ўладзімерава пры стар. 80, у зборніку, „Weissruthenien“. Hrsgb, von Walter Jäger, Berlin 1919 — на стар. 79, і ў некаторых іншых выданьнях).
Уся гравюра падзяляецца на некалькі плянаў. На самым заднім направа знаходзіцца горад, дзе відаць будынкі і вежы готычнага тыпу; перад горадам купа нявысокіх дрэў. Сярэдні плян з левага боку