Перайсці да зместу

Старонка:Голы зьвер (1926).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

леньня. Вам трэба схамянуцца, Лідачка, бо вы на дарозе да згубы.

Горскі змоўк на хвілінку. Лідачка суха шапнула белымі вуснамі:

— Кажэце далей.

Думала:

Хай гаворыць усё да канца. Ёй баліць, у яе сэрца гатова разарвацца, у яе горла даўкім комам сьціскаецца. Але хай сабе, хай гаворыць. Ён жа ня бачыць мукі яе, яму не баліць… Толькі чаму так суха ён, неспагадна? Чаму сярдзіта так, быццам сварыцца?..

— Вас захапіў яго бляск, вас інтрыгуе яго нязвычайнасьць, орыгінальнасьць. Гэта — надворнае ўсё, гэта штукарства, ігра артыстычная. О, ён куды прасьцейшы, ён зусім просты, звычайны. Такіх, на жаль, яшчэ нямала ёсьць. Іх усюды можна сустрэць, толькі ў вопратках розных. Грамадзтва з імі змагаецца, бо яны яго ворагі, яны сваім зьвярыным індывідуалізмам падрываюць колектыўную злучнасьць грамадзтва, дапамагаюць разьвіцьцю анты-грамадзкіх інстынктаў. Гэта дэфэктыўныя вырадкі чалавецтва, гэта — законны плод буржуазнага ладу, гэта яго спадчына нам, падарунак.

Лідачка слухала моўчкі, утуліўшы вочы. У ваччу — Віктар, шаўковыя, чорныя вочы. Ён — вырадак? З ім змагаюцца? Хто? За што? Ка-