Перайсці да зместу

Старонка:Голы зьвер (1926).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цаць год. Дзень у дзень усё адно і адно. Галаву забіваеш гэтымі лічбамі, тупееш, зусім ня чуеш жыцьця.

— А вы кіньце.

— Ха-ха! Есьці кінуць няможна. Хочацца усё, як ні круці.

— За другую прану вазьмецеся.

— Што вы? За якую другую? Я калісьці ў дзяцінстве дудкі з вярбы рабіў, ды яшчэ з дзягелю майстраваў спрытныя пырскаўкі. А больш спэцыяльнасьці ніякай ня помню. Вось і вазьміся за якую працу.

Яроцкі ўстаў, захадзіў па пакою.

— Так, гэта кепска. Я таксама ня маю ніякай спэцыяльнасьці. Але я не бядую й ня сохну. У мяне нейкі д‘ябальскі спрыт да жыцьця. Я ўмею здорава жыць. О, помню у N што мы рабілі! Мы ўвесь горад дыбарам ставілі! Там я працаваў па коопэрацыі. Мы там разгарнулі шырокую справу. За поўгода, пакуль я там быў, аснаўны капітал павялічылі на 100 проц… Ну й монэта не перавадзілася… хе-хе… У грашох ня было недахвату… Бывала, як загуляем, закуцім — уга!..

— Некаторыя добра жывуць, гэта правільна.

— Помню, нешта раз заключылі мы ўмову з трэстам. Добрыя хлопцы! Ну, праўда, зрабілі так, што і ім і нам… хе-хе… Дык мы