Перайсці да зместу

Старонка:Голы зьвер (1926).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А сэрца ўжо тукае прагна, настойна…

Так звычайна выходзяць на паляваньне.

IV

У кантору вуліца ўглядаецца халодным бясьсьветна-вадзяным вокам — на дварэ хмарна, адліга. Здаецца, ужо змрок надыходзіць, а яшчэ тры гадзіны ўсяго. Ды яшчэ вокны ў канторы невялічкія, брудныя — зусім шэра і цёмна.

Настрой у такую пару бывае цягучы, санлівы. Праца цяжарыць, па целе тупая нейкая млосьць. Толькі сесьці ў куток, прыхінуцца да печкі і гаварыць, расказваць што-небудзь з мінулых дзён, успамінаць тое, што ўелася яркім рубцом у нутро і абрасло, абгладзілася прыгожым мохам даўнасьці. А калі не ўспамінаць, дык марыць на будучыну, будаваць адважна-шырокія пляны.

Шчупак пацягнуўся, устаў. Пахадзіў па пакою, пракурлыкаў нейкую песьню і стаў, абапёршыся аб печ, у кутку. Па яго круглых адкрытых вачох скаўзануўся цень задумёнасьці. Уздыхнуў.

— Эх-ха-ха. Віктар Андрэевіч, кіньце. Давайце пагутарым троху. Надакучыла ўжо працаваць. Лічбы, лічбы — прасьвету няма. Хутка зусім высахнуць мазгі. Ведаеце, колькі працую я на гэтай дурацкай рабоце? — Пятнац-