Перайсці да зместу

Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

і сухазем'і — морамі, але я заўсёды недаверліва адносіўся да думкі, што ў такія блізкія часы, як чацьвярычны пэрыод, магла асесьці Атлянтыка. Паведамленьне Плятона пра эгіпэцкія казкі мелі тады фактычную падставу. Гэтыя вульканічныя ўтварэньні падтрымліваюць пункт погляду, што Гэтае асяданьне зьявілася вынікам сэйсьмічнай чыннасьці.

— У гэтых будовах ёсьць пэўная правільнасьць, — сказаў я. Я пачынаю думаць, што гэта не асобныя хаты, але што гэта вежы, якія зьяўляюцца ўбраньнем страхі якога-небудзь вялікага будынку.

— Так, вы маеце рацыю, — сказаў Сканлан. — Тут чатыры вялікія вежы па рагох і маленькія радкамі паміж імі. Гэта нейкі будынак! Каб маглі мы яго ўбачыць цалкам! Можна было-б схаваць у яго ўсе Мэрыбэнцкія заводы ды яшчэ што-небудзь.

— Ён схаваны да страхі з прычыны заўсёднага капаньня зьверху, — сказаў Маракот, — з другога боку ён не разбурыўся. Мы маем на вялікіх глыбінях заўсёдную тэмпэратуру, крыху вышэй, чым 32° па Фарэнгейту, якая павінна затрымліваць процэс гніцьця. Нават раскладаньне морскіх трупаў, якія ляжаць на дне акіяну і нечакана даюць нам гэтае асьвятленьне, ёсьць той самы павольны процэс. Але, божа мілы! Гэтыя знакі ня фрыз, а надпіс. Бясспрэчна, ён меў рацыю. Той самы знак паўтараўся то тут, то там. Гэтыя знакі, бясспрэчна, былі літарамі невядомага старажытнага альфабэту.