Перайсці да зместу

Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ваўкі, — і накінуліся на консэрвы з мяса з хлебам і маслам, назапашаныя прадбачлівым Маракотам, і запівалі іх віскі і вадой. Гэтая перакуска ўзмацніла маю здольнасьць успрыйманьня, і я сядзеў каля майго наглядальнага пункту ды марыў пра апошнюю цыгарку. Раптам вочы мае заўважылі нешта, што выклікала ў маёй галаве шэраг думак.

Я ўжо сказаў, што шэрая роўнядзь была ўся ва ўзгорках. Перад маім ілюмінатарам была асабліва вялікая горка, і я пазіраў на яе з адлегласьці футаў трыццаць. На гэтай горцы быў нейкі дзіўны знак і, калі я пачаў глядзець далей, то ўбачыў, што гэты знак паказваўся ды паказваўся, пакуль ня зьнік за паваротам. Калі чалавек так блізкі да сьмерці, траба вельмі шмат чаго, каб усхвалявацца чым-небудзь, што мае сувязь са сьветам. На хвіліну дыханьне маё спынілася. Стала і сэрца. Я зразумеў, што пазіраю на фрыз. Гэты фрыз быў і груба высечаны і паточаны, але бясспрэчна, што гэтыя сьцёртыя лініі калісьці зрабіў чалавек. Маракот і Сканлан сталі каля майго ілюмінатару, і ў непаразуменьні, шырока расплюшчыўшы вочы, пазіралі на гэтыя прыметы дзейнасьці чалавека.

— Ды гэта-ж разьбярства, — гукнуў Сканлан. — Гэта рэч, напэўна, была страхою якойсьці будовы. Тады і тыя вось — таксама будовы. Паслухайце, гаспадар, мы зваліліся проста на сапраўдны горад.

— Гэта сапраўдны горад, — сказаў Маракот. — Геолёгія навучае, што моры калісьці былі сухазем’ямі