Перайсці да зместу

Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Я выўчаў фінікійскія дакуманты, і ў гэтых літарах, зразумела, ёсьць штосьці знаёмае, што нагадвае мне штосьці, — сказаў наш кіраўнік. — Што-ж сябры мае, мы ўбачылі пахаваны старажытны горад і хаваем з сабою ў магіле цудоўныя веды. Больш няма чаго выўчаць. Кніга нашых ведаў закрыта. Я згодзен з вамі, чым хутчэй прыдзе канец, тым лепей.

Цяпер ужо канец нельга было адсунуць на доўгі час. Паветра было цяжкае. У ім было шмат вугляроду, і тлен ледзь мог прабіць сабе выхад, такі быў вялікі ціск. Стоячы на дыване, можно было падыхаць больш чыстым паветрам, але задушныя параваньні пакрысе паднімаліся ўгару.

Профэсар Маракот пакорна злажыў на грудзях рукі і апусьціў галаву. Газ ужо асіліў Сканлана, і ён ляжаў на падлозе. У мяне круцілася галава і было цяжка. Я заплюшчыў вочы і пачаў млець. Потым я расплюшчыў вочы, каб апошні раз глянуць на сьвет, які я пакідаў, і тут аж падскочыў з сіплым крыкам зьдзіўленьня.


Праз ілюмінатар на нас глядзеў чалавек.

Няўжо гэта бред? Я схапіў за плечы Маракота, і моцна патрос яго. Ён выпрастаўся і зьнямеў. Калі ён бачыў чалавека таксама, як і я, то гэта была праўда. Твар у ілюмінатары быў даўгі і хударлявы, цьмяны, з кароткай востранькай бародкай. Два жывыя вокі пазіралі зьдзіўлена на нас. На твары