Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

побач з беларусамі і запраўдных маскоўцаў. Маскоўскія уплывы адбіліся на спосабах земляўладаньня. Сяляне тут пераважна ўладаюць зямлёй супольна усёй вёскай і час ад часу зямлю пераразьмяркоўваюць згодна з зьменамі ў складзе сямей (перадзелы).

Гарадоў у краіне мала. На поўначы найвялікшым местам зьяўляецца горад Белы (7 тыс. насельн.), што ляжыць на рацэ Вобшы, якая цячэ ў прытоку Дзьвіны-Мяжу. Адгэтуль па рэках на захад вывозяць лес, збожжа (авëс), лён, пяньку.

На заходняй мяжы краіны, на чыгунцы з Масквы на Смаленск, Менск і Берасьце, знаходзіцца важны прамысловы пункт Ярцава (12 тыс. нас.) з буйным вырабам баваўнянкі.

Краіна Дняпроўскіх узгор'яў ляжыць па сярэдзіне Беларусі, так што з усіх бакоў яе абкружаюць іншыя беларускія краіны. На захадзе гэтая краіна мяжуецца з Заходня-Беларускімі ўзгор ямі, на поўначы — з Наддзьвіньнем, на ўсходзе-з Вокаўскім лесам, на поўдні — з Палесьсем і Беларускім лесастэпам. Краіна гэтая адразькяецца ад Вокаўскага лесу больш пасечанай паверхняй з вялікай колькасьцю узгоркаў і раўчакоў. Аснову краіны складае падземны груд вапнякоў (дэвонскіх, на поўдні крэйдавых), які адхіляе цячэньне Дняпра на захад аж да Воршы, дзе галоўная беларуская рака прабіваецца праз гэты груд і ўтварае так званы Кабяляцкі парог. Далей ад Воршы Дняпро цячэ ўжо проста на поўдзень, расьсякаючы краіну на 2 часткі: заходнюю — з Аршанскімі ўзгор'ямі і ўсходнюю — з Задняпроўскімі узгор'ямі. На поўначы краіны між Дзьвіной і Дняпром праходзіць так званая Смаленская Брама — галоўны праход з Маскоўшчыны ў Сярэднюю Беларусь, Літву і Польшчу.

Грунты краіны рознастайныя, пераважна падзольныя, лясныя, але месцам, асабліва ў Задняпроўі, сустракаюцца ўраджайныя суглінкі. Сеюць тут, як і паўсюды на Беларусі, найболей жыта, далей пачарзе йдуць авёс, ячмень, бульба або грэчка. Апрача лёну сеюць многа канопель, асабліва па лепшых грунтох.

Лясоў тутака яшчэ многа, і дрэва адгэтуль у вялікай колькасьці сплаўляецца на Украіну па Дняпры і па Сожы. Люднасьць краіны складаецца бязмаль-што выключна з беларусоў, да якіх тут прымешана толькі па гарадох некалькі процантай жыдоўскай і маскоўскай люднасьці. На захадзе (у Магілеўшчыне) пануе найболей чыстая беларуская мова, на усходзе прымячаецца некаторы ўплыў Маскоўшчыны. У першыя часы гістарычнай эпохі тут жылі на поўначы крывічы, на поўдні — радзімічы. Дзякуючы вялікаму вадзяному шляху "з Вараг у Грэкі", які праходзіў тады праз краіну, яна адзначалася магутным разьвіцьцём гандлю і багацьцем. На ўсходзе краіны на Дняпры, на зямлі крывічоў, ужо тады існаваў багаты горад Смаленск (цяпер 67 тыс. насельн.), у якім, як і ў Полацку, красавалі асьвета і гандаль,