Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

местам (19 тыс. насельн.). Аб вялікай мінуўшчыне гораду сьведчаць толькі старасьвецкія будынкі даўных цэркваў.

Значэньне Полацку перахаліў Віцебск (91 тыс. насельн.), праз які праходзіць дарога Ленінград-Жлобін. Гэта таксама старасьвецкі горад, які бараніў сваю незалежнасьць ад Літоўскага княства яшчэ даўжэй, як Полацак. Але ня страціў сваёй вагі Віцебск і да цяперашніх часоў. Ён бойка гандлюе з Латвіяй, Ленінградам і Паўднёвай Маскоўшчынай, вывозіць лён, лес, перапраўляе з усходу на захад пяньку і г. д. Паводле свайго гандлёвага абароту Віцебск не адстае ад Менску. Значную вагу маюць і прамысловыя прадпрыемствы гораду.

На поўнач ад Віцебску на дарозе у Ленинград ляжыць чыгункавы аузел — Невель (13 тыс. нас.) — з вельмі прыгожымі, багатымі на вазёры і ўзгоркі ваколіцамі, а на паўночны ўсход ад Віцебску на Вышняй Дзьвіне стаіць стары Вяліж (12 тыс. нас.), які адпраўляе па дзьвіне вельмі многа лесу і лёну.

Вокаўскі лес цягнецца удоўж усходняй мяжы Беларусі, аддзяляючы нашую старану ад Сярэдняй Маскоўшчыны. Гэта досыць высокае (да 300 м. н. р. м.), але роўнае плоскаўзвышша, складзенае з старадаўных вапнякоў (каменна-вугальнага часу) і ледзь прыкрытае тонкім пластом асноўнай морэны. Тут няма ані ўзгоркаў, ані вазёр, ані дедавіковага каменьня, якімі гэтак багата Наддзьвіньне. Аднастайныя прасторы бярозавых ды асінавых лясоў тут чаргуюцца толькі з імшарамі ды дзе-ні-дзе пераразаюцца далінамі рэк. У Вокаўскім лесе лачынаюцца шмат якія рэкі Ўсходняй Эўропы, у тым ліку Дняпро, Дзьвіна і некаторыя прытокі Волгі. Такім чынам крайна ляжыць акурат на вадападзеле між вадазборау Балтыцкага з Чорнага мораў з аднаго боку і Касьпійскім вадазборам з другога. Нават самы назоў краіны "Вокаўскі" лес выводзяць ад слова Волакаўскія і тлумачаць тым, што праз яе, як праз вадападзел, валаклі, перацягвалі рэчныя судзіны з адней ракі ў другую. Выступаньнем на паверхню краіны вапнавых земных парод тлумачацца карставыя зьявы, якія наглядаліся ў розных месцах Вокаўскага лесу. Некаторыя мясцовыя рэкі цякуць месцам па паверхні, месцам пад зямлёй у пячорах, прамытых у вапнякох. Сустракаюцца тут і вазёры, злучаныя паміж сабой падземнымі пратокамі. Клімат краіны халаднейшы і сушэйшы, як у іншых частках Беларусі, маразы тутака ўзімку мацнейшыя, рэкі замярзаюць на доўгі час, сьнег зьбіраецца найгрубейшым пластом.

Грунты краіны пераважна суглінкавыя; ураджайнасьць досыць значная; апрача збожжа сеюць шмат лёну, а на поўдні 1 канопель. Як з Наддзьвіньня шмат сялян адыходзіць на заработкі ў Ленінград, гэтак з Вокаўскага лесу многа людзей уходзіць на часовую працу ў Маскву і на будаваньне чыгунак у Маскоўшчыне і ў Сібіры. Наагул кажучы, сувязь краіны з Маскоўшчынай вельмі значная. У гаворцы тутэйшых беларусоў прымячаецца вялікая падмешка маскоўскіх слоў, дый ня мала тут жыве