Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Смаленск быў сталіцай багатага крывіцкага Смаленскага княства, якое праз доўгі час змагалася з Ноўгарадам і Кіевам, але некалькі разоў падпадала пад іх панаваньне. Злучыўшыся з Літвой, Смаленск зрабіўся важнай крэпасьцю, якая зачыняла Смаленскую Браму з усходу. З XVІ па XVІІ в. горадам заўладалі маскоўцы і зрабілі яго сваёй крэпасьцю, але ў ХVІІ в. ëн ізноў злучыўся з Літвой. Як паузьмежны горад, Смаленск некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі, але ўвесь час заставаўся важным вайсковым пунктам, хаця некалькі разоў быў зруйнованым дашчэнту. Вельмі моцна пацярпеў горад у час вайны 1812 г. ад французаў.

Цяпер горад страціў сваю даўнейшую вайсковую вагу, але дзякуючы скрыжаваньню ў ім двох важных чыгункавых шляхаў (Маскоўска-Менскага і Віцебска-Арлоўскага), вядзе бойкі гандаль з Віцебскам і Менскам, Сярэдняй і Паўднёвай Маскоўшчынай.

На захад ад Смаленску, на скрыжаваньні Маскоўска-Менскай і Ленінград-Жлобінскай чыгунак, у тым месцы, дзе па Дняпры пачываецца правільны рух параходаў, стаіць Ворша (20 тыс. насельн.). Калісь і тут была літоўская крэпасьць, якая бараніла Літоўска-Беларускую дзяржаву ад маскоўцаў у тыя часы, як Смаленск падпадаў пад Маскву. У ваколіцах Воршы здабываюць найлепшую вапну.

Ніжэй Воршы на Дняпры і на чыгунцы, што вядзе у Жлобін, стаяць гандлёвае жыдоўскае мястэчка Шклоў (6 тыс. насельн.) і багаты і прыгожы горад Магілёў (42 тыс. насельн.), каля якога крыжуюцца шосы з Бабруйску, Кіеву і Ленінграду.

У Задняпроўскіх узгор'ях найважнейшыя месты: Горкі або Горы-Горкі (7 т. нас.), у якіх знаходзяцца найстарэйшая дасьледная станцыя Усходняй Эўропы і вядомая вышэйшая сельска-гаспадарчая школа — адзін з найважнейшых і найстарэйшых (з 40-х гадоў мінула веку) рассаднікаў асьветы на Беларусі; Амсьціслаў (9 т. н.) — старасьвецкі беларускі горад, асяродак ураджайнага багатага на збожжа раëну, і Рослаў (23 тыс. насельн. павятовы горад Смаленскай губэрні, на чыгунцы з Смаленску у Бранск, з бойкім гандлем збожжам, лесам і пянькой. У ваколіцах залягаюць значныя паклады фосфорытаў.

Беларускі лесастэп або Паўднёва-Ўсходняя Беларусь ляжыць між Сожам і дзясной, мяжуючыся з Украінай і Паўднёвай Маскоўшчынай. Верхнія пласты земнай кары складаюцца тутака з крайды (або трэцічных адкладаў, па-над каторай адклаўся тонкі пласт ледавіковага навалу і месцам грубы пласт лёэсу. Ад асаблівасьцяй лёзсавага грунту залежаць і галоўныя адзнакі тутэйшага краявіду. Краіна гэтая ледзь прыметна павышаецца з захаду на ўсход і выглядае вялікай гладкай роўнядзьдзю бяз гор і ўзгоркаў, без каменьня і ледавіковых вазёр. Толькі раўчакі ды яры пераразаюць гэтую краіну ў розных кірунках, ды даліны рэк з зрывістымі сьценамі надаюць рознастайнасьць паверхні. (Успомні пахаджэньне рэк у