Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тры з Балтыцкага мора могуць лёгка пранікаць у самае сэрца краіны. З гэтай прычыны клімат тутака вільгатны, хмарны, ападкаў выпадае многа (да 600 мілім.), можна сказаць болей, як трэба. Гэтым тлумачыцца вялікая колькасьць балот, пераважна імшараў. Лясоў тут меней, як у Палесьсі або на Бярэзінскай вышнявіне, але яшчэ хапае, асабліва ў вышнявіне Дзьвіны. Грунты рознастайныя, пераважна суглінкавыя і супескавыя; у Невельскім узгор і пераважваюць цяжкія гляІстыя глебы; на крайнім усходзе многа тыповых падзолаў. Гаспадарка тут стаіць горай, як у Меншчыне ці Горадзеншчыне, ужываюцца горшыя сельска-гаспадарчыя прылады.

з асаблівасьцяй ральніцтва варта адзначыць значную вагу ячменю, якога тут сеюць болей, як бульбы. З тэхнічных расьлік асабліва многа сеюць лёну, які, як ведама, добра выносіць вільгатны і параўнаўча халодны клімат. Апрача ральніцтва сяляне займаюцца лясным промыслам і сплавам мясцовых тавараў: ячменю, лёну і лесу уніз па дзьвіне у Латвію. Значная частка насельнікаў не знаходзіць заработкаў у родным краі і йдзе на працу ў гарады, асабліва ў Ленінград і Рыгу.

З даўных часоў і да цяперашняга моманту Наддзьвіньне грала значную ролю у гандлёвых зносінах паміж Усходняй Заходняй Эўропай. Ужо ў ХІІ в. па Дзьвіне адбываліся бойкія зносіны між слаўным і багатым Полацкім княствам 1 нямецкімі гандлёвымі гарадамі. Потым нямецкія гандлёвыя фірмы пабудавалі ў Полацку свае канторы і трымалі там сваіх агэнтаў. Па сваім багацьці ў тыя часы Полацак супарнічаў з Ноўгарадам, але жыў асобным, незалежным ад яго жыцьцём. Тым меней сувязі меў Полацак з Кіевам: Полацкае княства мела сваіх князёў, якія не прызнавалі найвышэйшай улады Кіеву і часта з ім ваявалі. Нават у тыя часы, як Полацкае княства, гэтая першая Беларуская дзяржава, злучылася з Літвой, гандлёвае значэньне Полацку заставалася вельмі значным. У ХVІІ веку краіна пачала занепадаць, але ў XІX в. зноў аджыла.

Праз краіну праходзіць важная чыгунка з Рыгі ў Арол, па якой адбываецца гандаль Паўднёвай Маскоўшчыны і Украіны з Латвіяй. На гэтай чыгунцы ляжаць і галоўныя гарады краіны: Дзьвінск, Полацак і Віцебск — усе на берагох Заходняй Дзьвіны. У Дзьвінску (або Дынабург, каля 110 тыс. насельн.) Рыга-Арлоўская чыгунка крыжуецца з ЛенінградзкаВаршаўскай. У XІX в. расійскі ўрад пабудаваў тут магутную крэпасьць, адыграўшую значную ролю у час сусьветнай вайны. Цяпер Дзьвінск разам з сваімі ваколіцамі адышоў да Латвіі, але застаецца важным асяродкам беларускага руху. Тут ёсьць шмат беларускіх школ і ў тым ліку беларуская гімназія. У ваколіцах Дзьвінску ніжэй на Дзьвіне існуе важная здароўніца Пагулянка, у якую зьяжджаецца лячыцца шмат хворых.

Полацак, даўная сталіца Беларусі, прынамсі найвялікшай яе часткі (Полацкага княства), у сучасны момант зьяўляецца бедным акруговым