Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

культурным цэнтрам Беларусі. Вільня магла быць сталіцай толькі аб'яднанай Літоўска-Беларускай дзяржавы; Менск — чыста беларуская сталіца, найболей прасякненая беларускім духам. Тут знаходзяцца дзяржаўныя ўстановы БССР, беларускі дзяржаўны унівэрсытэт, сельска-гаспадарчы інстытут, беларускі, польскі і жыдоўскі пэдагогічныя тэхнікумы, беларускі дзяржаўны тэатр, музэй, багатая бібліотека, інстытут беларускае культуры, дасьледчыя астрономічныя станцыі і шмат іншых навуковых і культурна-асьветных устаноў. Сюды з усіх куткоў Беларусі зьяжджаюцца беларускія пісьменьнікі і іншыя культурныя дзеячы.

З іншых гарадоў БССР у межах краіны Заходніх узгор'яў найважнейшымі зьяўляюцца акруговыя месты Барысаў і Слуцак. Барысаў (17600 нас.) ляжыць на Бярозе, у тэй яе частцы, да якой даплываюць параходы. Праз гэты горад (уласна кажучы праз яго прадмесьце Новы-Барысаў) праходзіць чыгунка з Менску на Маскву. Барысаў гандлюе лесам і славіцца сваімі пільнямі і вырабам сернічак. Слуцак (13700 насельн.) ляжыць блізка мяжы з Палесьсем на р. Случы ў вельмі ўраджайнай мясцовасьці. Гэты горад гандлюе збожжам і садовінай, якую тут купляюць гандляры з Ленінграду, Масквы і іншых гарадоў Маскоўшчыны. У тутэйшых цэрквах захавалася многа царкоўнай старасьветчыны.

Наддзьвіньне або нізіна Дзьвіны абымае паўночную частку Беларусі і адзначаецца асабліва тыповым морэнавым краявідам. Хаця ледавіковы навал тут адклаўся танчэйшым пластом, як у Заходня-Беларускіх узгор'ях, але й тут, як і там, перш за ўсё кідаюцца ў вочы морзнавыя ўзгоркі і груды ды ледавіковае каменьне. Затое тут паміж высокіх узгоркаў засталося значна болей катлін, з якіх многія запоўніліся вадой і перавярнуліся ў вазёры. Нідзе болей на Беларусі няма такой вялікай колькасьці вазёр, як тут. Некаторыя з гэтых вазёр, як, напрыклад, Дрысьвяты, Асьвейскае, дзьвіньне і шмат іншых дасягаюць вельмі значнай велічыні. Дзякуючы вазёрам і узгоркам краявід гэтай краіны адзначаецца надзвычайным хараством. Асабліва прыгожым краявідам слыне Віцебска-Невельскае узгор'е, што ляжыць на поўнач ад Дзьвіны і складаецца з вялізных, месцам вельмі стромкіх узгоркаў, пакрытых буйным каменьнем і парослых яловым ці хваёвым лесам. Віцебска-Невельскае узгоре дасягае 140 сажняў над роўнем мора, а побач з гэтым лагчына Дзьвіны зьніжаецца да 40 м. н. р. м. Xістаньні вышынь паверхні — адна з тыповых асаблівасьцяй краіны. Рэкі краіны адзначаюцца досыць шпаркім бегам. Шмат у якіх месцах іх дарогу пераразаюць груды ледавіковага навалу або старадаўныя долёмітавыя скалы. У такіх месцах рэкі прабіваюцца праз гэтыя камяністыя груды і ўтвараюць невялікія парагі. Ёсьць такія парагі і на галоўнай рацэ краіны Дзьвіне, напрыклад, каля Віцебску, але яны ня могуць лічыцца значнай перашкодай для руху судзін.

Лагчына, па якой цячэ Дзьвіна, пераходзіць на захадзе у Надбалтыцкую нізіну Латвіі і зьяўляецца нібы брамай, па якой вільгатныя вя-