Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

праткі, панчох, хутраў, абуцьця: ёсьць у горадзе шмат гарбарань, пілень і г. д.

Вільня ляжыць у катліне, абкружанай прыгожымі гарамі; ваколіцы яе лічацца адным з найхарашэйшых куткоў Беларусі.

Адным з прадмесьцяў Вільні можна лічыць Новую-Вялейку (10 тыс. насельн.), невялікае, але бойкае прамысловае места на Лібава-Роменскай і Ленінградзка-Варшаўскай чыгунках.

На дарозе з Вільні у Баранавічы найвялікшым местам зьяўляецца Ліда (11500 насельн.), а на дарозе з Вільні ў Менск ляжаць Смаргоні — мястэчка, вядомае сваімі гарбарнямі, якія аднак былі зруйнованы ў час нямецка-расійскай вайны, і Маладэчна (1700 насельн.) — важны чыгункавы вузел.

Усе вышэйпералічаныя месты краіны ляжаць у межах Польскай рэспублікі. У межах БССР, на ўсход ад мяжы, пракладзенай паводле Рыскае ўмовы, найвялікшым горадам зьяўляецца Менск (107 тыс. насельн.). сталіца сучаснай БССР. Гэты стары, вялікі і багаты горад ляжыць на р. Сьвіслачы на скрыжаваньні Заходняй і Маскоўска-Беларуска-Балтыцкай чыгунак. Дзякуючы свайму палажэньню на гэтых дарогах, блізка ад заходняй мяжы Савецкага Саюзу, Менск зьяўляецца адным з самых гандлёвых пунктаў Беларусі і адначасна мае вялікае прамысловае значэньне.

Лежачы ў асяродку Беларускай зямлі, Менск натуральна зрабіўся галоўным асяродкам беларускага нацыянальнага руху і найважнейшым