Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Такім чынам, у часы супольнага дзяржаўнага жыцьця беларусоў і літоўцаў, Вільня ляжала бязмаль-што ў самым асяродку Літоўска-Беларускага княства. Гэтым і тлумачыцца гістарычнае значэньне гэтага гораду. У XІV веку літоўскія князі зрабілі Вільню сваёй гасподай, сталіцай Літоўска-Беларускага княства. У Вільню панаяжджала шмат беларускага баярства. майстраў, рамясьнікоў, гандляроу, культурных дзеячоў і г. д. Толькі пасьля злучэньня Літоўска-Беларускай дзяржавы Польшчай сюды пачалі наяжджаць і палякі, і беларуская культура пачала тут адступаць перад польскай, а Вільня часова заняпала. У часы ланаваньня маскоўцаў тут яшчэ болей узмацніўся польскі дух, адчынілася шмат польскіх школ і у тым ліку унівэрсытэт, які праіснаваў толькі 30 гадоў. У канцы XІX в. Вільню старэнна амаскальваў расійскі ўрад, але, ня гледзячы на гэта, польскія ўплывы там пераважвалі. Толькі ў ХХ веку пачалося беларускае адраджэньне ў старадаўнай Беларуска-Літоўскай сталіцы. Пачалі выдавацца беларускія газэты і кніжкі, пачала пашырацца і мова беларуская.

Для беларусоў Вільня была нацыянальнай і рэлігійнай сьвятыняй. Віленскі абраз Вострабрамскай боскай маткі карыстаўся пашанай як сярод праваслаўных, гэтак і сярод каталікоў. Цяпер Вільня побач з Менскам зьяўляецца важным асяродкам беларускага культурнага руху, мае некалькі беларускіх школ і адноўлены унівэрсытэт з выкладаньнем навук у польскай мове.

Як прамысловы асяродак, Вільня сярод беларускіх гарадоў займае другое месца (адстае толькі ад Беластоку). Тут вырабляецца многа во-