Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Літвой і з Польшчай прымячаецца значны польскі ўплыў. У Вільні і Беластоку жыве многа палякоў, але навокала гэтых гарадоў большасьць сялянства складаецца з беларусоў. У рэшце краіны процант чужамоўных народаў зусім невялікі. Дзякуючы блізкасьці да Заходняй Эўропы, мясцовая люднасьць адзначаецца большай культурнасьцю і большай нацыянальнай сьвядомасьцю. Тут раней за ўсё разьвілася беларуская культура, тут-жа распачалося і беларускае адраджэньне.

У межах краіны земляробства рашуча пераважвае над іншымі заняткамі, але параўнаўча з Палесьсем ральніцтва тут мае трохі іншы характар. Як і там, галоўным збожжам тут зьяўляецца жыта, але аўсу тут сеюць болей, як бульбы, а ячменю болей, як грэчкі. Значна болей тут сеюць пшаніцы, а ў Случчыне і Навагрудчыне пшаніцай-азімкай засяваюць нават боль шыя прасторы, як грэчкай. З гэтага кутка Беларусі збожжа нават вывозіцца як у суседнія гарады, так і за межы краіны. Па Вышняй Бярозе ў Барысаўшчыне сеюць многа гароху, значную частку якога косяць на корм жывёле. Засевн кармавых трау і дубіну тут, як і ўсе палепшаньні ў сельскай гаспадарцы, пашырыліся болей, як у іншых месцах Беларусі. Па ўраджайнай суглінкавай глебе тут добра узрастае садовіна, асабліва игрушы, якімі найболей слыне краіна (слуцкія бэры, сапяжанкі). Насяленьне краіны жыве значна гусьцей, як у іншых частках Беларусі; асабліва-ж густое насяленьне ў ураджайным Навагрудзкім узгор'і і ў ваколіцах вялікіх гарадоў: Беластоку, Вільні, Менску.