Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

супескавымі прасторамі Падлясься. Паміж Шчарай і вышнявінай Нёмну ўздымаецца высокае Навагрудзкае ўзгор'е, пакрытае ўраджайнай сугліністай глебай і з гэтай прычыны густа залюдненае.

На паўночны усход ад Нёмку навокала вадазбору галоўнай правай прытокі Нёмну — Вяльлі — падковай цягнуцца так званыя Вялейскія ўзгор'і. На поўнач ад Вяльлі ляжыць багатае вазёрамі Сьвянцянска-Докшыцкае узгор'е. Тут ляжыць між іншым найвялікшае возера Беларусі — Нарач. Удоўж левага берагу Вяльлі ляжыць Віленскае ўзгор'е, якое на поўнач над Вяльлёй стромка абрываецца, а на паўднёвы захад павольна зьніжаецца, пераходзячы ў Лідзкую раўніну, што ўпіраецца ў даліну сярэдняга Нёмну. На ўсходзе, ад усходняга канца Сьвянцянска-Докшыцкай грады на паўднёвы захад, цягнецца Менскае ўзгор'е, якое такім чынам злучае Сьвянцянска-Докшыцкае з Віленскім. Менскае узгор'е зьяўляецца найвышэйшым на Беларусі. Тут між іншым ляжыць і Лысая Гара, найвышэйшы пункт нашай стараны (160 саж. над р. ж.). На паўднёвы ўсход з Менскага ўзгор'я зьбягаюць прытокі Прыпяці і Бярозы, так што гэтае узгор'е ўваходзіць у склад галоўнага эўропэйскага вадападзелу, які аддзяляе вадазбор Міжземнага і Чорнага мораў ад вадазбору Атлянтычнага акіяну, Нямецкага і Балтыцкага мораў.

Усходняй мяжой краіны трэба лічыць даліну Бярозы, па якой пралягае вадзяны шлях з Дняпра ў Дзьвіну.

Калісь па гэтай даліне бегла на поўдзень у Дняпро значна большая рака, да якой належала вышнявіна Дзьвіны. Такім чынам Дзьвіна ў тыя часы бегна не на паўночны захад у Балтыцкае мора, а зварочвала ніжэй Віцебску на паўднёвы захад і па лагчыне Бярэзінскага каналу і ракі Бярозы трапляла ў Дняпро.

Клімат краіны Заходня-Беларускіх узгор'яў досыць мяккі, грунты досыць ураджайныя. Асабліва ўрадлівымі лічацца сугліккі Навагрудчыны і Случчыны.

Земляробства тут зьяўляецца карысьнейшым заняткам, чымся ў Палесьсі. З гэтай прычыны лясоў тут засталося меней, як там; большую частку тутэйшых лясоў здаўна павысякалі і перавярнулі на нівы. Толькі па вышнявіне Бярозы, дзе глеба горшая, пераважна пескава я лясоў захавалася яшчэ многа. На захадзе толькі астраўкамі сустракаюцца густыя пушчы (Белавеская на мяжы з Палесьсем, Горадзенская, Аўгустоўская, Рудніцкая, Налібоцкая).

Насельнікі краіны — пераважна тыповыя беларусы, мова якіх лягла ў аснову беларускай літаратурнай мовы[1]. Толькі на захадзе каля мяжы з

  1. Найчысьцейшая беларуская мова пашырана ў ваколіцах Менску. На захад ад Шчары, як і у Палесьсі, жывуць так званыя сакувы, у гаворцы якіх канчатак "ся" на канцы дзеясловаў вымаўляецца як "са". Напрыклад, замест "радзіўся" — там гавораць "радзіуса" і г. д.