Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

114700 насельн.), якое мае шмат пільняй і гандлюе лесам. Ніжэй па Дняпры каля сутокі Дняпра і Сожа ляжыць Лоеў (4200 насельк.), ад якога адыходзяць параходы на Гомель, на Магілеў, на Бабруйск і на Кіеу. Але самы вялікі горад Палесься — Гомель (68 тысяч насельн.), які ляжыць на скрыжаваньні лібава-Роменскай (цяпер Заходняй) і Палескай чыгунак, на Сожы. Значэньне Гомля грунтуецца на яго палажэньні на важных дарогаx, на мяжы Палесься і Беларускага лесастэпу, блізка ад граніцы з Украінай. Цяпер гэта губэрскі горад з буйной дрэваапрацоўчай прамысловасьцю а бойкім гандлем.

На паўночных ускрайках Палескай нізіны ляжаць: Бабруйск, Жлобін і Рагачэў. Акруговы горад Бабруйск (33477 насельн. у 1923 годзе) пабудаваўся на р. Бярозе ў тым месцы, дзе яе перарэзалі Заходняя чыгунка і шосы на Берасьце, на Маскву і на Магілеў. Гэта — найвялікшы асяродак ляснога гандлю з многаличнымі пільнямі. Бабруйская крэпасьць грала значную ролю ў 1812 г., але страціла сваё значэньне, а цяпер зруйнована У час вайны з Польшчай (у 1920 годзе).

Жлобін (10 тыс. нас.) ляжыць на Дняпры каля перасячэньня ято Лібава-Роменскай і Ленінград-Карасьценьскай чыгункамі. У апошнія часы гэты горад хутка ўзрос і зрабіўся важным гандлёвым пунктам.

Рагачэў (11 тыс. насельн.) ляжыць на шосе Бабруйск-Масква, над Дняпром каля Ленінград-Жлобінскай чыгункі. Узрастаньне Жлобіна зьмяншае яго гандлёва-прамысловую значнасьць.

Краіна Заходня-Беларускіх узгор'яў абымае паўночна-заходнія часткі Беларусі і зьяўляецца найважнейшай, найбагацейшай і самай культурнай краінай нашай стараны.

Ледавік пакрыў гэтую краіну асабліва грубым пластом морэн, так што нала дзе сьвідраваньнем глыбокіх калодзежаў можна было выявіць тыя пласты земных парод, што ляжаць пад гэтымі морэнамі. З ледавіковага навалу склаліся тут вялізныя ўзгоркі, груды і горы, часта нібы засеяныя ледавіковым каменьнем.

З паўднёвага ўсходу на паўночны захад, утвараючы некалькі заломістых паваротаў, краіну пераразае Нёман. Пачынаючыся на высокіх узгор'ях на паўдн. захад ад Менску. Нёман затым трапляе ў глыбокую лагчыну, па якой і бяжыць сярод прыгожых стромкіх узгоркаў.

Лагчына, па якой бяжыць Нёман, належыць да вялікіх пасьляледавіковых далін, падобных тым, якія мы бачылі ў Паўночна-Усходняй Нямеччыне і Сярэдняй Польшчы.

Да Нёманскай лагчыны падобна даліна яго галоўнай прытокі Шчары, па якой пралягае вадзяная дарога з Дняпра ў Нёман.

На захад ад Шчары і Сярэдняга Нёмну ляжаць так званыя Ваўкавыскае і Горадзенскае ўзгорі. На поўдні гэтыя узгор'і вераходзяць у балотныя прасторы Палескай нізіны, на захадзе замяняюцца роўнымі