Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тым горадам і Кіевам адбываўся бойкі параходны рух; праз горад з украіны у Польшчу і Нямеччыну, правозілі шмат збожжа, сала і пянькі. Далей на ўсход на скрыжаваньні чыгунак Берасьце-Бранск і Вільня-Роўна ляжыць Лунінец (8 тыс. насельн.), невялікае мястэчка, якое нават звалася сялом да самай вайны. Цяпер гэта важны чыгункавы вузел, значэньне якога павялічваецца, дзякуючы таму, што блізка на ўсход ад яго аказалася політычная мяжа між Б.С.С.Р. Польшчай.

Яшчэ далей, на астравох вусьця Гарыні, стаіць вялікае Давід-Гарадок (7500 насельн.). Гэта тыповы палескі гарадок, злучаны з рэштай сьвету толькі рэчнымі дарогамі. Насельнікі яго займаюцца будаваньнем рэчных судзін, рыбацтвам, плытніцтвам і гандлем.

Яшчэ болей вядома мястэчка Мазырскай акругі Тураў (6200 насельн.), якое ляжыць ужо у межах БССР на Прыпяці блізка-што ў асяродку Палесься. Гэта старадаўнае мястачка, сталіца даўнага Тураўскага княства, калісь вялікі і багаты гандлёвы горад, рэлігійны, культурны і экономічны асяродак Палесься. З XV в. Тураў заняпаў. Акруговы горад Мазыр (8300 нас.) ляжыць яшчэ ніжэй на Прыпяці на высокім правым беразе гэтай ракі. Гэта таксама вельмі старое места, вядомае з даўных часоў. Праз Мазыр праходзіць чыгунка, якая злучае яго з Ленінградам праз Жлобін і з Кіевам праз Карасьцень.

Ніжэй на Прыпяці ў межах Беларусі няма значных местаў, а на Палескай чыгунцы каля Дняпра ляжыць павятовае места Рэчыца