Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зусім адарваліся ад ральніцтва, разьяжджаюць па Прыпяці і Дняпры, гоняць плыты, будуюць рэчныя судзіны, сплаўляюць лес, працуюць на пільнях.

Асаблівасьцю ральніцтва ў краіне зьяўляюцца адносна вялікія засевы бульбы, якой тут сеюць болей, як аўсу, і многа болей, чым ячменю, Бульба йдзе на бравары, бульбай кормяць сьвіней, якіх тут асабліва многа. Па пяскох добра расьце грэчка, і з гэтай прычыны яе тут таксама сеюць значна болей, як пад Менскаж або пад Вільняй. З другога боку, параўнаўча мяккі клімат дазваляе сеяць многа проса, якое ў Паўночнай Беларусі расьце кепска. Пры добрым доглядзе шмат якія прасторы Палескіх балот маглі-б быць перавернены у добрую ральлю. Для гэтага першна-перш патрэбна асушэньне балот з дапамогай канаў і каналаў. У канцы мінулага стагодзьдзя такую працу распачала экспэдыцыя гэнэрала Жылінскага. Дзякуючы працы гэтай экспэдыцыі вялізныя прасторы непраходных балот ператварыліся ў добрыя сенажаці і гонкія лясы.

Галоўнай заганай Палесься зьяўляецца адсутнасьць выгодных дарог. Па астравох сярод балот раскідана шмат такіх вёсак і хутароў, якія ў працягу болей за палову году зусім адрэзаны ад усяго культурнага сьвету. Праз балоты і дрыгвы, што аддзяляюць такія куткі ад чыгунак, або зусім нельга пралажыць дарог, прыгодных для калёснай язды, або калі з дапамогай грэбель іх і ўдалося пракласьці, дык па іх можа адбывацца рух калёс толькі ў самыя сухія гады. Насельнікі вёсак, аддзеленых ад іншых месц такімі балотамі, мусяць купляць усе патрэбныя для сябе рэчы і прадаваць свае тавары выключна ўзімку, калі балоты і рэкі замярзаюць. З некаторых вёсак можна выехаць улетку толькі вадой на чаўнох. Рэкі ў Палесьсі да канца мінулага веку былі адзінымі дый цяпер зьяўляюцца галоўнымі дарогамі. Каля іх пабудованы галоўныя месты, каля іх найгусьцей жыве й сялянства. Вялікія зьмены адбыліся ў гаспадарчым жыцьці краіны пасьля пракладаньня так званых Палескіх чыгунак і перш за ўсё пасьля правядзеньня чыгункі з захаду на ўсход з Берасьця ў Гомель. Кадя станцый гэтай чыгункі пабудавалася многа новых мястэчак, адчынілася многа новых пільняў, гут і сенапрасавальняў. Прасаванае сена пачалі з таго часу вывозіць адсюль за межы Беларусі; пачаў пашырацца гандаль лесам і жывёлай, сьпірытусам, рыбай і салам.

Каля Палескай чыгункі ляжаць найвялікшыя з сучасных гарадоў краіны. На захадзе на рацэ Буг каля скрыжаваньня Палескай і МаскоўскаБерасьцейскай чыгунак ляжыць Берасьце (перад вайной каля 50 тыс. нас., а ў 1919 г. — 14 тыс.). Лежачы блізка мяжы Украіны, Польшчы і Беларусі, Берасьце мае вялікую гандлёвую вагу, але болей вядомы гэты горад сваёй крэпасьцю (пабудованай з 1831 г.), якая лічылася аднэй з лепшых крэпасьцяй былай Расіі. У час сусьветнай вайны горад быў зруйнованы снарадамі і да цяперашняга часу не пасьпеў адбудавацца. Таксама моцна пацярпеў ад вайны Пінск (перад вайной каля 35 тыс. нас., а ў 1919 г. — толькі 21500), што ляжыць на раца Піне і на чыгунцы з Берасьця ў Бранск. Паміж гэ-