Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ёсьць тут многа асаблівасьцяй і ў жывёльнасьці. Па забалочаных няпрыступных рэчках Палесься лягчэй, як дзе, можна знайсьці бабра, выдру. Па вазёрах і балотах краіны сустракаюцца чарапахі, рэдкія ў іншых частках Беларусі. (Якія птушкі жывуць на травяных балотах?).

Насельнікі Палесься паводле сваёй мовы належаць да двох народаў. На поўнач ад Прыпяці рашуча пераважваюць беларусы, на поўдзень ад гэтай ракі, а таксама на захадзе краіны мацней адчуваецца ўкраінскі уплыў. Люднасьць Паўднёвага Палесься, так званыя пінчукі, лічыцца за мешаніну беларусоў і ўкраінцаў. Жывучы сярод непраходных балот і лясоў, паляшукі захавала у сваёй мове, у сваіх поглядах і звычаях асабліва многа славянскай старасьветчыны. Казкі, легэнды, абрадавыя песьні паляшукоў прасякнены чыста беларускім духам фантастыкі, верай у ваўкалакаў, ведзьмакоў, лясуноў і г. д. Вопратка, страва, будынкі паляшукоў маюць усе тыповыя адзнакі беларускага.

Ральніцтва, дзякуючы пескавым грунтом, грае значна меншую ролю ў жыцьці насельнікаў, чымся ў іншых краінах Беларусі. Вялікая Колькасьць заліўных і балотных сенажацяй дазваляе тут трымаць асабліва многа жывëлы. Гадоўля жывёлы дае больш карысьці, як ральніцтва, хаця яе разьвіцьцю і перашкаджае адсутнасьць мяса, скуры і да т. п. выгодных дарог, па яких можна было-б вывозіць Большую вагу, як у іншых краінах Беларусі, мае і рыбацтва. Рэкі і вазёры даюць заработкі тысячам людзей. Насельнікі лярэчных вёсак шмат дзе