Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

можна спаткаць хіба толькі ў дэльтах вялікіх рэк. Увясну ўсе гэтыя рэкі і пратокі шырока разьліваюцца, заліваюць суседнія балоты і сенажаці і выглядаюць цэлым морам цякучай несалонай вады.

Па бязьмежных балотах Палесься усюды залягае пласт торфу, які кожны год нарастае, утвараючыся з спарахнелых расьлін.

Сярод балот і тарфавішчаў трапляюцца і вазёры, звычайна недаступныя, з нізкімі балотнымі берагамі. Найвялікшае з іх — возера Князь або Жыд — ляжыць у самым асяродку краіны на поўнач ад Прыпяці і ня мае сточнай ракі.

Вялікая колькасьць вады ў Палесьсі адбіваецца на клімаце краіны. Улетку Палескія балоты зьмяншаюць сьпякоту, так што роўнацёплыя лініі (ізотэрмы) ліпеня выгінаюцца над Палесьсем на поўдзень.

Паводле сваёй расьліннасьці Палесьсе мае шмат цікавых асаблівасьцяй. Сярод расьлінных згуртаваньняў, апрача лясоў, пачэснае месца займае травяное балота. Імшараў тут параўнауча мала, бо большасьць балот заліваецца ўвясну вадой рэк, а тарфяны мох ня любіць цякучай вады. Асака, бабок, лотаць, чарот-вось тыповыя расьліны палескіх балот. Некаторыя з тутэйшых расьлін зьяўляюцца рэшткамі даўно зьнікшай расьліннасьці нашага пасу і не сустракаюцца ў суседніх старонах[1].

  1. Напрыклад — Azalea pontіca (noнтыйская азался).