Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

равозкі па каштоўных сухаземных дарогах; для вывазу іх найлепшымі дарогамі зьяўляюцца вадзяныя. Беларускія рэкі расьцякаюцца ува ўсё бакі ад асяродку нашай старонкі.

На ніз па рэках лёгка і танна можна сплаўляць нашае галоўнае багацьце — лес, нават неапрацованы, у стане бярвеньня. Каб зрабіць сетку рак яшчэ болей выгоднай для замежнага гандлю, іх ужо здаўна злучылі важнымі суднаходнымі каналамі, з дапамогай якіх Дняпроўскі вадазбор злучан з вадазборамі дзьвіны, Нёмну і Віслы.

З гэтых каналаў Бярэзінскі злучае прытоку Дняпра Бярозу з прытокай Дзьвіны Вуллай; Агінскі злучае Ясельду, прытоку Прыпяці, з Шчарай, прытокай Нêмну; Каралеўскі злучае Піну, прытоку Ясельды, з Мухаўцом, прытокай Бугу; Аўгустоўскі злучае вадазбор Віслы з вадазборам Нёмну за дапамогай прытокі Віслы — Нарвы, прытокі Нарвы — Бабра і прытокі Нёмну — Чорнай Ганжы.

Ад часу разьвіцьця чыгуначнай сеткі беларускія каналы страцілі сваю вагу, на іх перасталі зварочваць патрэбную ўвагу і нарэшце яны заняпалі і памялелі. Каб аднавіць іх значэньне, трэба правесьці каштоўную працу па паглыбеньню іх. У канцы мінулага веку думка аб правядзеньн гэтай працы вельмі пашырылася.

3 сухаземных дарог Беларусі найвялікшую вагу маюць чыгункі, з якіх некаторыя маюць міжнароднае значэньне. Такі характар маюць чыгункі Ленінград-Дзьвінск-Вільня-Варшава-Вена, Масква-Смаленск-МенскБерасьце-Варшава, Ленінград-Віцебск-Жлобін-Кіеў, Рыга-Дзьвінск-ВіцебскСмаленск-Арол і г. д. Гарады і мястэчкі, што ляжаць каля станцый гэтых чыгунак, асабліва каля вузлавых станцый, зьяўляюцца галоўнымі асяродкамі ўнутранога і замежнага гандлю Беларусі. Значна меней важны ў цяперашнія часы шосы, але ў свой час (у ХІХ в.) гэтыя дарогі желі такую-ж вагу, як сучасныя чыгункі, асабліва 2 галоўныя шосавыя магістралі: Ленінград-Кіеўская і Маскоўска-Варшавская. (Адшукай іх на карце Беларусі. Праз якія гарады яны праходзяць?).

Рэшткамі старасьветчыны зьяўляюцца старыя шляхі або гасьцінцы, якія з даўных часоў пераразаюць у розных кірунках нашую старонку. Абсаджаныя бярозкамі, падобныя да прысад, яны дадаюць шмат красы нашаму краю, але гандлёвую вагу сваю яны ужо даўно зусім страцілі.

За межы Беларусь, як мы ужо бачылі, вывозіць лес, смалу, дзёгаць, шпігінар, драўляныя вырабы, сернічкі, прасаванае сена, мяса, сала, масла, яйкі, садовіну, лён, пяньку, сьпірытус, шкло, лекавыя расьліны. Узамену за гэта з-за межау сюды прывозяць вугаль, мэталы, галянтарэю, крамніну, соль, продукты замежнай апрацоўчай прамысловасьці, газу, цукер, пшаніцу. Апрача таго, шмат якія тавары перавозяцца транзытам праз Беларусь з Украіны і Маскоўшчыны на захад і наадворат. З другога