Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

па буйных і сярэдніх дварох пераважна з бульбы і вывозілася ў вялікай колькасьці за межы, асабліва ў Маскоўшчыну. У гарадох існавала шмат дражджоуняў, на якіх вырабляўся другі важны продукт вывазу — дрожджы. Шмат у якіх гарадох існавалі яшчэ буйныя піааварні (у Вільні, Менску, Магілеве), а па маленькіх мястэчках захаваўся старасьвецкі выраб мёду.

У час вайны замест бравароў пачалі адчыняцца крухмальні. У канцы вайны апрацоўка спажыўных продуктаў наагул амаль-што зусім спынілася. Толькі алейні, паравыя млыны ды хрупярні вытрымалі прамысловы крызіс часоў вайны. Апрацоўка валакняный матэрыі згуртавалася на Беларусі ў трох раёнах: каля Беластоку на захадзе, у Ярцаве на ўсходзе і ў Клінцох на паўднёвым усходзе. У першым з гэтых пунктаў вырабляюць пераважна сукно, драл, наагул апрацоўваюць воўну і часткай шоук. У Клінцох таксама апрацоўвалі пераважна воўну; у Ярцаве — баваўну. Апрача таго, значныя фабрыкі панчох і крамніны існавалі ў Вільні.

Як у лясным краі, на Беларусі хутка пашыралася апрацоўка дрэва. Даўней беларускі лес вывозіўся па рэках у плытох, у стане нячэсанага бярвеньня. У апошнія перад вайной гады ўва ўсіх лясных краінах пабудаваліся многалічныя пільні і фанерныя фабрыкі. Лес пачалі вывозіць пераважна пілаваны, болей каштоўны, які мог ужо вытрымаць перавозку ня толькі па рэках, але і па чыгунках. У Гомельшчыне, Віленшчыне і Меншчыне існуе шмат фабрык сернічак, цэлы шэраг фабрык вырабляе выключна саломку на сернічкі, якая вывозілася ўва Францыю, або пушачкі для сернічак. Продукцыя сернічкавай і дрэваапрацоўчай прамысловасьці перад вайной асабліва хутка ўзрастала. За кожныя 10 гадоў кошт яе павялічваўся ў 3 разы. Апрача дрэва і сернічак лес дае яшчэ важныя продукты вывазу: смалу і шпігінар. Дробныя смалярні, дзягцярні і вугляпальні раскіданы па ўсіх лясох Беларусі. Паперні ў нас ёсьць у Добрушы, Новавялейску, Шклове, Магілеўскай акругі, але на вываз вырабляе паперу галоўным чынам Добруская паперкя (каля Гомля), адна з найвялікшых ува Ўсходняй Эўропе. Меншую вагу мае апрацоўка мэталаў і мінералаў. У Новавялейску да вайны была вялікая фабрыка кос, у Магілеўшчыне існавала адна буйная фабрыка, Цьвікоў і дроту, ды ўсюды сустракаліся дробныя майстэрні, цагельні, значныя шкляныя гуты. Шкло вывозілася за межы, мэталёвыя вырабы і цэгла задавальнял толькі мясцовыя патрэбы. Значныя заработкі насяленьню давалі розныя чыгуначныя майстэрні, асабліва пры вузлавых станцыях чыгунак. Гарбарні існавалі у Смаргоні, дзе пасьля вайны ад іх не засталося і руін, у Вільні, у Дзьвінску, Ашмяне і Магілеве. Выраб табакі пашыраны ў Меншчыне, Віленшчыне і Горадзеншчыне.

Прымаючы пад увагу, што з Беларусі вывозяцца пераважна важкія і танныя тавары, можна сказаць, што асабліва выгодным зьяўляецца вадападзельнае палажэньне Беларусі на мяжы Дняпроўскага, Балтыцкага Водскага вадазбораў. Важкія і танныя тавары ня могуць вытрымаць пе-