Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Падземных багацьцяў на Беларусі мала. Каменнага вугалю блізка зусім няма, бурага вугалю вельмі мала. Галоўным мінэральным апалам зьяўляецца торф, якога на Беларусі вельмі многа. На жаль, да самага апошняга часу на гэтае багацьце зварочвалі дужа мала ўвагі. Толькі дзе-ні-дзе ў Палесьсі, дзе залягае асабліва грубы пласт найлепшага торфу, ды каля некаторых станцый Заходняй чыгункі пачалі здабываць, сушыць, прасаваць і вывозіць торф у гарады замест дроў. Шмат у якіх мясцовасьцях Беларусі залятае балотная жалезная руда; месцам сустракаюцца фосфорыты, бурштын, крэйда, вапна, будаўнічы камень (долëміты і пескавікі), белагліньне (каолін), лаўсюды трапляецца добрая ганчарная гліна. Вялікую вагу маюць беларускія мінэральныя крыніцы. Найболей вядомы Друскеніцкія салона-бромістыя крыніцы, каля якіх пабудавалася багатае места-здароўніца, куды зьяжджаюцца лячыцца сотні людзей з Беларусі, Польшчы, Літвы і Нямеччыны. На жаль, мінэральныя крыніцы на Беларусі вельмі мала асочаны. За выключэньнем Друскенікаў здараўніцы існавалі толькі часова па некаторых месцах Беларусі і былі мала вядомы шырокім колам грамадзянства.

З прычыны недахвату каменнага вугалю апрацоўчая прамысловасьць на Беларусі не пашыралася. Як і ўва ўсіх слаба разьвітых з прамысловага боку краëх, на Беларусі кожны гаспадар імкнецца памагчымасьці сваімі рукамі вырабляць усё, што патрэбна для яго ўласнага ужытку. Хатняя і саматужная прамысловасьць у нас замяняе фабрычную. У хатніх вырабах з воўны і ільняніны беларусіккі дасяглі высокай ступені мастацтва. Асаблівай славай карыстаюцца старасьвецкія слуцкія паясы, якія вырабляліся яшчэ ў часы прыгону.

З сучасных саматужных промыслаў найболей распаўсюджана саматужная апрацоўка дрэва[1]. Паўсюды на Беларусі саматужным спосабам вырабляюць калёсы, палозы, балеі, бочкі, начоўкі, лыжкі і іншую драўляную пасуду. Шмат дзе на продаж гатуюць шафы, крэслы, сталы. у Ракаве (пад Менскам, але на захад ад мяжы з Польскай рэспублікай) вырабляюцца вельмі добрыя драўляныя малатарні і арфы. 3 лыка усюды плятуць лапці, вырабляюць рагожы, мачалу, решаты: з лазы робяць кошыкі, часамі вельмі выгодныя і прыгожыя. Хутка пашыраецца выраб кошыкаў у тых месцах, дзе лазой засаджваюць пескавыя выдмы, схілы раўчакоў або берагі асушальных канаў. З іншых галін саматужніцтва ўсюды мае вагу ганчарства, шмат па якіх мястэчках (Капыль, Сьмілавічы, Узда) пашырана гарбарства[2] і г. д.

Фабрычная прамысловасьць на Беларусі накіровака галоўным чынам у бок апрацоўкі сельска-гаспадарчых продуктаў. Перад вайной адной з галоўных галін прамысловасьці быў выраб гарэлкі. Гарэлка выраблялася

  1. Аб саматужных промыслах на Беларусі прачытай артыкул А. Уласава ў зборніку "Наша Ніва", Вільня, 1920. Хатнія промыслы ў Беларусі. Стар. 20-27.
  2. Гарбаром у Капылі быў вядомы беларускі поэта Цішка Гартны (Жылуновіч).