Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вільгатны, мяккі клімат Беларусі дазваляе ўзрастаць тут розным гатункам садовіны. Між іншым у нас добра расьце сьліва, паўночна-ўсходняя мяжа якой прыблізна сходзіцца з граніцай Беларусі і Паўночнай Маскоўшчыны. Садовіна вывозіцца з Беларусі ў Маскоўшчыну, асабліва ў Ленінград і Маскву. Вялікай славай карыстаюцца некаторыя мясцовыя гатункі йгруш: слуцкія бэры, сапяжанкі, малгажаткі. З яблыкаў найвялікшую прамысловую вагу мае антонаўка.

У старыя часы нашыя продкі вывозілі за межы шмат воску, мёду, хутраў і скур дзікіх жывёл. Цяпер пчалярства заняпала, а паляваньне блізка зусім страціла значэньне промыслу і зрабілася забавай, адным з відаў спорту. Да гэтага часу з старадаўных заняткаў мае вагу хіба рыбацтва. На жаль, беларусы не прызвычаіліся шанаваць свае рыбныя багацьці і карыстаюцца часта драпежнымі спосабамі лову: труцяць рыбу кукільванкай, глушаць бомбамі, ужываюць густыя сеткі. Пры гэтых спосабах лову марна гіне шмат дробнай рыбы. Штучная гадоўля рыбы, ня гледзячы на добрыя для яе прыродныя варункі, на Беларусі не пашырылася. Толькі ў некаторых маёнтках існавалі дробныя рыбныя заводы (напрыклад, у двары Смальляны ў Аршанскай акрузе).

Найвялікшую вагу для беларускага замежнага гандлю маюць лясныя багацьці краю. На жаль, у нас мала пашырана правільная лясная гаспадарка. Лясы высякаюцца без парадку, лясоў не шкадуюць і часамі нішчаць падрапежніцку. Сякуць як старыя, гэтак і маладыя дрэвы; часта абдзіраюць кару і луб з ліп, пакідаючы дрэвы гібець і гніць з папсутым