Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

руская мова. У XVІ веку гэтая дзяржава была злучана з Польшчай, патроху пазбавілася самастойнасьці і нават пачала падпадаць пад уплывы польскай культуры. У канцы ХVIII веку, у час падзелаў Польшчы Беларусь адышла да Маскоўшчыны, пад панаваньнем якой заставалася да 1917 году.[1] Беларускае сялянства праз увесь гэты час знаходзілася пад экономічным уціскам польскіх паноў і расійскіх чыноўнікаў, якія імкнуліся апалячыць або амаскаліць беларускі народ.

Рэволюцыя 1917 году вызваліла Беларусь з-пад чужаземнага ўціску і адчыніла перад беларускім народам шлях да самастойнага жыцьця. 1 студзеня 1919 году ў Менску была абвешчана незалежнасьць Соцыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі. Як і ў іншых Савецкіх рэспубліках, улада ў сучаснай Беларускай рэспубліцы належыць да работнікаў і сялян. Урад Беларускай дзяржавы клапоціцца аб разьвіцьці моў і культур мясцовай люднасьці, пашырае беларускую асьвету, ад чыняе беларускія навуковыя ўстановы. Зямля, якая належала перад рэволюцыяй да паноў, у большай частцы перададзена сялянству. Наадварот, у тых частках Беларусі, якія ўвайшлі ў склад суседніх дзяржаў і ляжаць за межамі Беларускай Рэспублікі, пануе чужаземная культура, і нішчыцца ўсё беларускае. у Заходняй Беларусі частку зямель, якія належалі да выгнанцаў або ўцекачоў, захапляюць цяпер польскія асаднікі, якім аддае гэтыя землі польскі ўрад. Такім чынам, зьвярнуўшыся на бацькаўшчыну, выгнанцы часам знаходзяць сваю зямлю занятай чужынцамі.

Беларусь — старана пераважнага панаваньня сельскай гаспадаркі. Каля трох чвэрцяў беларускай люднасьці займаецца ральніцтвам. У даўнейшыя часы большая частка зямлі належала да буйных земляўласьнікаў-паноў, але ў апошнія дзесяцёхгодзьдзі паны патроху прадавалі свае маёнткі, так што з кожным годам зямля пераходзіла паступова ў рукі працоўнага люду. Нарэшце, пасьля рэволюцыі 1917 г. ўва Усходняй і ў Сярэдняй Беларусі ўся зямля, якая заставалася панскай, была падзелена паміж працоўным людам. Большая частка гэтай зямлі была разьмяркопана паміж сялянам, а меншая частка (2-3%) засталася ў руках так званых савецкіх гаспадарак, іначай кажучы, у руках дзяржавы. Сяляне на Беларусі карыстаюцца зямлёй падворна. Кожны гаспадар лічыць сябе поўным уласьнікам свайго кавалка зямлі і перадае гэты кавалак у спадчыну сваім дзецям. Толькі на ўсходзе Беларусі сустракаецца так званае "абшчыннае", або грамадзкае землякарыстаньне, прычым час-ад-часу ўся зямля вёскі перадзяляецца паміж насельнікамі прорцыянальна ліку ядуноў або ліку работнікаў.

Становішча сельскай гаспадаркі на Беларусі горшае, як у Надбалтыцкім краі або ў Заходняй Эўропе, але лепшае, чымся ў Маскоўшчыне.

  1. Глядзі кнігі:

    1) Ігнатоўскі: "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі".
    2) Пічэта: "Гісторыя Беларусі — частка 1. 1924 г."