Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Усяго на Беларусі жыве каля 11 мільёнаў насельнікаў, на прасторы 320000 кв. клм. (Вылічы гушчыню залюдненьня).

У 1911 г. на Беларусі жыло болей за 13 міл. насельн., прычым гэты лік хутка і бязупынна павялічваўся да часу сусьветнай вайны. Зьмяншэньне люднасьці адбылося у час вайны, калі Беларусь была арэнай вайсковай дзейнасьці. Асабліва моцна зьменшыўся лік насельнікаў у Заходняй Беларусі, адкуль расійскі ўрад сілком выганяў так званых "беженцев" або уцекачоў, якіх лепш было-бы зваць выгнанцамі.

У сучасны момант землі, залюдненыя беларусамі, падзелены паміж пяцьма дзяржавамі. Заходняя Беларусь (102000 кв. клм. і больш за 3 мільёны насельн.) належыць дз Польшчы; маленькія паузьмежныя куточкі на поўначы з горадам Дзьвінскам адышлі да Латвіі; таксама невялікія паузьмежныя кавалкі Беларускае зямлі на поўдні ўвайшлі ў склад Украінскай С. С. Р; значныя прасторы з беларускай люднасьцю на ўсходзе засталіся ў межах Р.С.Ф.С.Р. Незалежнай Беларускай Савецкай Соцыялістычнай Рэспублікай зьяўляецца толькі сярэдняя частка залюдненых беларусамі зямель (113000 кв. клм. і 4200000 насельн.). Разам з Р.С.Ф.С.Р., У.С.С.Р. і Закаўкаскімі рэспублікамі Беларуская рэспубліка ўваходзіць у склад адзінага Саюзу Савецкіх Соцыялістычных Рэспублік.

Незалежная Беларуская дзяржава існавала ўжо ў ІX веку пад імем Полацкага княства, якое мела вельмі слабую політычную сувязь з Кіеўскай Русьсю, як звалася тады Ўкраіна. У XІV в. Беларусь злучылася з Літвой у адзіную Літоўска-Беларускую дзяржаву, у якой панавала беларуская культура і бела-