Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

роў. Апрача таго шмат у нас жыве старавераў, якія пасяліліся сярод беларусоў яшчэ раней, калі Беларусь яшчэ ня была злучана з Маскоўшчынай. Стараверы ўцякалі тады з Маскоўшчыны, дзе іх прасьледаваў расійскі ўрад, і сяліліся на Беларусі, дзе ім ніхто не перашкаджаў маліцца паіхняму.

Украінцы жывуць па паўднёвых ускрайках Беларусі. Часамі да ўкраінцаў далучаюць насельнікаў Палесься, так званых пінчукоў. Запраўды, тыя паляшукі, што жывуць на поўдзень ад Прыпяці, гавораць хутчэй на украінскай, чымся на беларускай мове, але па сваіх звычаях, па сваёй вопратцы, па сваіх поглядах і паводле характэру будоўлі яны маюць болей супольнага з беларусамі.
Татары пасяліліся да некаторых беларускіх мястэчках яшчэ ў часы незалежнага Літоўска-Беларускага княства; іх паданіў і пасяліў там у час вайны з Крымам беларускі князь Вітоўт і часамі карыстаўся імі, як войскам у барацьбе з Маскоўшчынай. Гэтыя татары часткая забыліся на мову сваіх продкаў, абеларусіліся і нават пераклалі на беларускую мову сьвяшчэнныя магомэтанскія кнігі.