Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

торыя з нашых расьлін маюць значэньне лекаў і у значнай колькасьці вывозяцца за межы, дзе з іх вырабляюць розныя каштоўныя настойкі і парашкі. Такімі расьлінамі зьяўляюцца, напрыклад, мучніца або мучан[1], якая дастаўляецца на сусьветны рынак амаль што выключна з Беларусі, бабок[2], валяр'яна, лантуш, адзін з гатункаў папараці[3] і шмат іншых. (Якія расьліны лічацца лекавымі ў вашай мясцовасьці?).

На Беларусі вельмі многа балот і понлаваў. На поўначы пераважваюць імховыя балоты або імшары, на поўдні часьцей трапляюцца травяныя балоты.

Пакрытыя балотамі прасторы лічацца ў нас няўжыткамі, але пры старэннай апрацоўцы і добрым даглядзе гэтыя балоты можна зрабіць ня толькі добрымі сенажацямі, але нават ураджайнай ральлёй. Добрым прыкладам можна лічыць Камароўскае балота, каля Менску, на якім балотная станцыя зьбірае з дзесяціны да 450 пудоў сена і атрымоўвае добрыя ўраджаі збожжа.
У Заходняй Эўропе такія балоты, якія на Беларусі лічацца няўжыткамі, прыносяць вялікую карысьць.

Па балотных немярэчах і лясных пушчах Беларусі захавалася яшчэ вельмі многа рэдкіх жы ёл. У елавескай пушчы аж да часоў сусьветнай вайны захаваліся, напрыклад, зубры, вялікія дзікія быкі[4]. Таксама павыміралі ў рэшце Эўропы бабры, якія пакуль што яшчэ трапляюцца ў Палесьсі, хаця і там зрабіліся рэдкасьцю. Апрача таго, на Беларусі вельмі многа такіх зьвяроў, якія ў суседніх краінах хаця і сустракаюцца, але значна радзей. Сюды належаць выдры, барсукі, рысі, гарнастаі, куніцы, ласі, дзікія козы, даніэлькі, дзікі або кабаны і г. д. У Маскоўшчыне няма ані дзікіх коз, ані дзікаў, а ў Заходняй Эўропе блізка-што няма рысяў, і вельмі рэдка сустракаецца лось. (Пералічы, якіх яшчэ зьвяроў можна спаткаць на Беларусі, якія з іх найболей звычайныя? Якія зьяўляюцца шкоднымі, якія карыснымі? Чаму?)

Па балотах і на поплаве жыве вельмі многа розных вадзяных і балотных птушак: качак, кулікоў, бакасоў, кнігавак, дзергачоў і г. д. Звычайнай беларускай птушкай зьяўляецца бусел або бацян, які ужо не сустракаецца ў суседніх з Беларусьсю частках Паўночнай Маскоўшчыны. Некаторыя нашыя птушкі належаць да тайговых і жывуць пераважна па хвойніках ды па яловых лясох (глушцы, пецярукі, рабкі); ёсьць птушкі стэпавага лахаджэньня (жаўранка, шэрая курапатка, перапёлка), якія распаўсюдзіліся ў пасе лясоў пасьля таго, як пачалі высякаць лясн і перавярнулі частку іх на штучны стэп — поле; нарэшце ёсьць у нас і тундравая птушка — белая курапатка або пардва, якая знаходзіць патрэбныя для сябе варункі жыцьця па нашых імшарах.

  1. Arctostaphylos uva ursі.
  2. Menyanthes trіfolіats.
  3. Aspіdіum Felіx mas.
  4. Апрача Белавескай пушчы зубар захаваўся толькі у горных лясох Заходняга Каўказу.