Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бывае; вельмі рэдка здараюцца тут і сухмені, якія ў Паўднёвай Маскоўшчыне і на Украіне ня рэдка дашчэнту нішчаць засевы збожжа. Зіма на Беларусі халаднейшая, як у Польшчы, але цяплейшая, як у Маскоўшчыне. У Польшчы сьнег звычайна некалькі разоў узімку сходзіць, растае; у нас гэта здараецца рэдка, але адлігі бываюць часта.

Хаця Вільня (на Беларусі) ляжыць значна далей ад роўніка, чымся Кіеў (на Украіне), але зіма у Вільні цяплейшая. У Кіеве сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,2°, у Вільні -5,3°. Каля Менску сярэдняя студзеня -6,9°, ліпеня +18,1°, сярэдняя гадавая +5,40; ападкаў каля 550 мм.

У залежнасьці ад асаблівасьцяй клімату расьліннасьць Беларусі складаецца пераважна з вадалюбных расьлінных згуртаваньняў: лясоў, балот, поплаваў. Хаця сучасныя нашыя лясы могуць лічыцца толькі нязначнымі убогімі рэшткамі старадаўных лясоў, якія пакрывалі калісьці Беларусь, але й да цяперашняга часу ў параўнаньні з сваімі суседзямі наш край зьяўляецца перш за ўсё лясным краем. Болей за 30% Беларусі пакрыта лясамі. У нас захаваліся яшчэ такія пушчы, якія даўно ўжо зьніклі ў суседніх краех. Нашая Белавеская пушча, можна сказаць, была такім дзівам, якое славілася на увесь сьвет. Гэта быў наш нацыянальны парк, як Іелостонскі парк у Злучаных Штатах Паўночнай Амэрыкі. Там пад аховай закону захавалася многа рэдкіх расьлін, якія не сустракаюцца болей нідзе ўва Усходняй Эўропе (напрыклад, ціс або нягной-дрэўка, эўролэйская ельніца, зуропейская мадрына і інш).

Па немярэчах Белавескай пушчы да апошніх часоў жылі такія рэдкія жывёлы, як зубры, якія даўно зьвяліся ў іншых мясцовасьцях Эўропы. На жаль, у час сусьветнай вайны праз Белавескую пушчу некалькі раз перайшла лінія фронту. Немцы, расійцы і палякі бязьлітасна нішчылі гэты прыгожы і каштоўны куток Беларусі. Апрача Белавескай, ёсьць у нас яшчэ некалькі цікавых пушч (Налібоцкая, Акуліцкая, Горадзенская, Рудніцкая, у якой палявалі калісь літоўска-беларускія князі і інш).

Беларусь належыць да пасу мяшаных лясоў, але часьцей за ўсё тут спатыкаецца хвоя, асабліва па пескавых грунтох. У адзнаку ад Маскоўшчыны, на Беларусі трапляюцца яшчэ некаторыя заходня-эўропэйскія расьліны, напрыклад: граб, бялюк[1], емяла[2], чужаедная расьліна, што жыве кусточкамі па галінах рабіны, ліпы і іншых дрэў. Аднак бука, які яшчэ расьце ў Польшчы, на Беларусі няма. З другога боку па нашых імшарах сустракаюцца некаторыя падканцавосныя расьліны, якіх ужо ня сустрэнеш на Ўкраіне (напр., нщая бяроза), і наагул паводле сваёй расьліннасьці Беларусь зьяўляецца пераходным краем, у якім паўночныя і ўсходнія расьліны сустракаюцца побач з паўднёвымі і заходнімі[3]. Нека-

  1. Antherіcum ramosum.
  2. Vіscum album.
  3. Пералічэньне характэрных расьлін шукай у кнізе: "Россия, под ред. Семенова Тянь-Шанск, т. ІX"