Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ным моры, р. Дняпры, р. Касплі, р. Дзьвіне, р. Усьвяце, р. Ловаці, р. Волхаве, р. Няве і Балтыцкім моры, праз Украіну, Беларусь і Паўночна-Заходнюю Маскоўшчыну. Па гэтай дарозе перавозілі свае тавары ня толькі грэцкія, славянскія і зараскія гандляры, але нават арабы ды індусы. Шлях "з Вараг у Грэкі" быў адным з галоўных міжнародных гандлёвых шляхоў і, дзякуючы яму, у міжнародны гандаль была уцягнена і Беларусь. Гандаль павялічваў багацьці Беларусі, і яе насельнікі жылу багацей за сучасных беларусоў, апраналіся ў каштоўную вопратку, убіраліся ў дарагія акрасы з золата і серабра.

З таго часу, як палепшыліся морскія караблі, як мора перастала лічыцца перашкодай для зносін, рэчным шляхам "з Вараг у Грэкі" мала хто карыстаецца. З Грэцыі ў Швэдзію лягчэй і хутчэй можна заехаць морам навокала Заходняй Эўропы. Рэчныя шляхі страцілі сваю вагу, а Беларусь страціла сваё значэньне ў міжнародным гандлі. Цяпер нашыя рэкі важны толькі для вывазу мясцовых продуктаў, зслабліва лесу, у суседнія бязьлесныя краіны.

Паверхня Беларусі, роўная або узгаркаватая, складзена з ледавіковага навалу, як і ў Літве або ў Паўночнай Маскоўшчыне. Найболей грубым пластом адклаліся морзны ў Паўночна-Заходняй Беларусі, дзе з іх склаліся значныя узгор'і, якія складаюць вадападзел між Чорнаморскім і Балтыцкім вадазборамі. На поўдзень ад гэтых узгоряў распасьціраецца розная, як стол, Палеская нізіна, у якой ледавіковыя адклады хаваюцца пад пазьнейшымі песканымі адкладамі. На паўднёвым усходзе Беларусі ледавіковыя адклады ляжаць пад пластом лёзсу. (Успомні, як утварыўся лёэс).

Ані з захаду, ані з усходу Беларусь не адгароджана ад суседніх краёу аніякімі горнымі ланцугамі.

Нішто не перашкаджала чужынцам пранікаць на Беларусь і руйнаваць яе вёскі і гарады. Лежачы на мяжы Заходняй Усходняй Эўропы, не адгароджаная ад суседзяў прыроднымі перашкодамі, Беларусь здаўна была месцам змаганьня заходняй і ўсходняй культуры, заходніх і ўсходніх народаў.
Тут адбывалася ўпартая, шматвяковая барацьба між каталіцтвам і праваслаўем; тут часта адбываліся страшэнныя бойкі паміж палякамі, шведамі, французамі, немцамі з аднаго боку і маскоўцамі, украінцамі, крымскімі татарамі — з другога боку. Чужынцы многа раз залівалі крывёй Беларускую зямлю, зьніштажалі тут засе абіралі жывёлу, палілі хаты і рабавалі насельнікаў.

Хаця Беларусь ляжыць досыць далёка ад мораў, але уплывы мора тут адчуваюцца яшчэ вельмі выразна. Адсутнасьць гор дазваляе паўночна-заходнім і заходнім вятрам з Балтыцкага мора свабодна наганяць на Беларусь надморскае паветра, зьмяншаць вострасьць зімовых маразоў гарачыню лета.

Клімат Беларусі многа вільгатнейшы, як на Ўкраіне або у Маскоўшчыне. Лета тут халаднейшае, як там; надмернай сьпякоты ніколі ня