Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Цяперашняя люднасьць краіны складаецца з немцаў, і толькі ў акрузе Мазурскіх вазёр жыве шмат палякоў-мазураў, якія запазычылі ад немцаў лютэранскую веру і культуру. У паўднёва-ўсходнім кутку, на мяжы з Беларусьсю, жывуць і беларусы.

Пасьля вайны Усходняя Прусія засталася за Нямеччынай, хаця беспасрэднай сухаземнай сувязі з рэштай Нямеччыны ня мае, бо аддзелена ад яе Кашубскай краінай.

(Да якой дзяржавы належыць большая частка Кашубскай краіны?).

Зямля тут належала пераважна да буйных земляўласьнікаў, але падзелена на дробныя фольваркі, якія аддаюцца ў арэнду заможным сялянам. Гаспадарка стаіць добра; славіцца гадоўля жывёлы, асабліва заводзкіх коняй.

З даўных часоў краіна дае на сусьветны рынак бурштын, па колькасьці якога яна займае першае месца ў сьвеце.

Асяродкам краіны зьяўляецца горад Кэнігсберг або Крулевец, як яго завуць палякі (261 тыс. насельн.). Горад гэты ляжыць пры вусьці Прэгелю і зьяўляецца важнай морскай прыстаньню і крэпасьцю. Адгэтуль вывозіцца збожжа, мясцовае і беларускае, дрэва і бурштын. Вырабляюць у горадзе съпірытус, машыны, апрацоўваюць воўну, будуюць караблі. Кенігсбаргскі унівэрсытэт прывабліваў сюды многа моладзі з Польшчы і Беларусі, дзе да вайны не хапала сваіх вышэйшых школ.

Беларусь.[1]

(Азнач яе географічнае палажэньне. Назаві тыя старонкі Заходняй Эўропы, якія ляжаць на такой самай географічнай шырыні. Пералічы тыя старонкі і краіны, з якімі мяжуецца Беларусь. Вылічы адлегласьць паміж самым заходнім і самым усходнім пунктамі Беларусі, паміж самым паўночным і самым паўднёвым).

Беларусь ляжыць у самым асяродку Эўропы, на паўднёвы усход ая Літвы і на ўсход ад Польшчы. Адгэтуль адналькова далёка, як да адкрытага Атлянтычнага акіяну, гэтак і да ўсходніх меж нашае часткі сьвету, да Уралу; як да паўночнага ледаватага мора, гэтак і да цёплага Чорнага, да якога Ймкнецца галоўная беларуская рака — Дняпро. Праз Беларусь ідуць галоўныя сухаземныя дарогі з Усходняй Эўропы ў Заходнюю, з Маскоўшчыны ў Польшчу. Дзякуючы гэтаму, нашая бацькаўшчына трымае ў сваіх руках блізка што ўвесь гандаль Маскоўшчыны з Польшчай.

У даўнейшыя часы яшчэ большае значэньне мелі рэчныя шляхі, што праходзілі праз Беларусь з Заходняй Эўропы ўва Ўсходнюю ды з Паўночнай у Паўднёвую. Асабліва вялікай славай карыстаўся вялікі вадзяны шлях "з Вараг у Грэкі", які

злучаў Бізантыю з Скандынавіяй. Гэты шлях пралягаў па Чор-

  1. Падрабязны агляд глядзі ў кніжцы А. Смоліча: "Географія Беларусі". Вільня. 1922 г. 2-ое выданьне.