Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ленінград і Маскву — вывозілася шмат яблыкаў і йгруш. Гандлёвае значэньне Літвы не такое вялікае, як значэньне Латвіі, бо яна мае толькі маленькую частку морскага ўзьбярэжжа. Аднак і праз Літву па Нёмне вывозіцца за межы значная частка беларускага лесу.

Як тыповая сельска-гаспадарская краіна. Літва мае мала гарадоў і мест. Толькі ў сталіцы яе — Коўне (палітоўску Каунас, 90 тыс. насельн.) — ёсьць досыць многа фабрык, у тым ліку і паравых млыноў, на якіх апрацоўваюць мясцовае збожжа. Лежачы каля сутокі Нёмну і Вяльлі, Коўна зьяўляецца галоўным гандлёвым асяродкам Літвы і важным складам беларускага лесу і літоўскага збожжа. У даўнейшыя часы Коўна была аднай з лепшых крэпасьцяй, якія засланялі Расійскую дзяржаву з захаду. Значную ролю гэтая крэпасьць адыграла ў 1812 і 1915 г.

Галоўная морская прыстань Літвы — Клайпэды (або Мэмэль, 20000 н.) ляжыць на Балтыцкім моры каля выйсьця затокі Курышгаф, у якую уліваецца Нёман.

Да вайны гэтая прыстань належала да Нямеччыны, а пасьля вайны з яе акругі была створана нібы асобная маленькая дзяржава (2700 кв. клм. і каля 141000 насельн.), якая знаходзілася пад кіраўніцтвам Лігі Нацый. Аднак не бяз удзелу

літоўскага ўраду тут было організована паўстаньне, прычым паўстанцы вымагалі далучаньня Клайпэдаў да Літоўскай рэспублікі. Цяпер літоўцы фактычна ўладаюць Клайпэдамі.

Усходняя Прусія ляжыць каля паўднёва-ўсходняга кутка Балтыцкага мора паміж Літвой і Кашубскай краінай, галоўным чынам у вадазборы рак Прегеля.

Каля мора, як і ў Латвіі або ў Кашубскай краіне, на бераг накіданы паузьбярэжным хваляваньнем пяскі, складзеныя ў выдмы. Вузкі даўгі гак, пакрыты такімі выдмамі, аддзяляе ад мора Курышгаф, затоку, у якую уліваецца Нёман.

Паўночная паласа ўсходняй Прусі мае выгляд нізіны і пакрыта добра ўгноенымі палямі, якія засеяны збожжам і бульбай. Паўднёвая паласа зьяўляецца ўзгор'ем, на якім раскіданы дзесяткі назёр. Гэтае ўзгор'е, так званы край Мазурскіх вазёр (найвялікшае з іх Шпірдынг), злучае вазёрную паласу Літвы і Беларусі з вазёрнымі ўзгор'ямі Кашубскай краіны і Паўночна-Усходняй Нямеччыны. Некаторыя з Мазурскіх вазёр ужо заплылі вадзянымі расьлінамі і зрабіліся балотамі. Лясы, балоты і вазёры робяць паўднёвую частку Усходняй Прусіі маладаступным краем, які засланяе краіну ад наступаў з паўдня і з усходу.

Назоў Прусіі краіна атрымала па імю даўнага літоўскага племя прусаў, якое тут жыло ў даўнейшыя часы. З часам сюды надышлі нямецкія латнікі, якія залажылі тут суполку — крыжакоў-тэўтонаў. Яны ахрысьцілі і анямечылі прусаў, а потым, злучыўшыся з адным нямецкім княствам (Брандэнбургам), стварылі магутную Прускую дзяржаву, на долю якой выпала аб'яднаньне Нямеччыны.