Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Віцебскам; Смаленск, Бранск, Арол злучаны з ёй простай важнай чыгункай (Рыга-Арлоўскай). З гэтай прычыны Рыга зрабілася галоўнай прыстаньню, па якой вывозяцца тавары з усходняй Эўропы. (Гандлёвы абарот яе дасягаў перад вайной 314 мільёнаў рублёў золатам). Адначасна гэта важны прамысловы асяродак з машынабудавальнымі і вагонабудавальнымі фабрыкамі, з вырабам крамніны, з пільнямі, паравымі млынамі, вялізнымі піваварнямі, папернямі і г. д.

У новай частцы гораду шырокія простыя вуліцы абстаўлены вялізнымі сучаснымі будынкамі; паркі і бульвары зьяўляюцца прыгожай акрасай сталіцы. Старая частка Рыгі нагадвае старасьвецкія нямецкія гарады 3 крывымі вузкімі завулкамі, хатамі, крытымі дахоўкай, готычнымі востраверхімі кірхамі і замкамі. Сярод гарадоў Усходняй Эўропы Рыга лічыцца найчысьцейшым і адным з найпрыгажэйшых.

Другая важная латвийская прыстань — Лібава (50000 нас.) — ляжыць на беразе адкрытага Балтыцкага мора і мае тую перавагу над іншымі прыстанямі краю, што каля яе мора вельмі рэдка і не надоўга заплывае лёдам. Злучаная чыгункай з Вільняй, Менскам, Бабруйскам і Гомлем, Лібава, як і Рыга, мае вялікую значнасьць для Беларусі, бо праз яе вывозіліся на захад тавары сярэдняй часткі нашай бацькаўшчыны. (Гандлёвы абарот Лібавы перад вайной дасягаў 77 мільёнаў рублёў золатам).

Літва абымае вадазбор ніжнята Нёмну ў шырокай паласой стыкаецца на паўднёвым усходзе з Беларусьсю.

Часамі пад словам Літва разумеюць тэрыторыю даўнага Літоўскага або, лепей кажучы, Літоўска-Беларускага княства ў яго гістарычных межах. У ХV в. літоўцамі зваліся ўсе насельнікі ня толькі Літвы і Беларусі, але нават Украіны, большасьць якой тады належала да гэтага княства. За Беларусьсю назоў Літвы затрымаўся аж да апошняга часу; палякі і ўкраінцы яшчэ й цяпер часамі завуць беларусоу літвінамі: запраўдных літоўцаў, якія карыстаюцца літоўскай мовай, празываюць жмудзякамі або жмудзінамі.
Некаторыя дасьледчыкі выводзяць слова Літва або Лютва ад імя мітычнага славянскага племя лютыкаў ці люцікаў, якія нібы-то жылі калісь у ваколіцах сучаснай Вільні. Мы будзем