Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зваць Літвой краіну, у якой пераважвае літоўская мова. Уласна кажучы, у Літоўскай краіне жывуць 2 племі: жмудзякі на захадзе і літоўцы на ўсходзе. Супольнага імя гэтыя 2 племі ня маюць, але часьцей ім даюць агульны назоў літоўцаў, чым жмудзякоў.

Як і Латвія, Літва адзначаецца вялікай рознастайнасьцю форм паБерхні, але ледавіковы навал тут ляжыць грубейшым пластом, так што споднія даўныя пласты земнай кары тут ляжаць вельмі глыбока і рэдка могуць быць выяўлены. У адзнаку ад Беларусі Літва паводле сваёй паверхні належыць да Надбалтыцкай нізіны, нідзе ўзгоркі Літвы не дасягаюць такой вышыні, як вярхт ўзгор'яў Паўночна-Заходняй Беларусі. На мяжы з Беларусьсю цягнецца паласа дробных вазёр, якія там чаргуюцца з грудамі і пагоркамі, складзенымі з морэнавых глін, пяскоў і каменьня.

Глебы на Літве болей ураджайныя, як у Латвії або на Беларусі; гліны тут звычайна пераважваюць над пяскамі. Клімат, расьліннасьць і жывёлы на Літве бязмаль адны і тыя самыя, што й на Беларусі. Адно — колькасьць лясоў тут значна меншая, як у нас, бо на лепшай глебе было выгадней перавярненьне лясоў на ральлю, і большая іх частка даўно павысякана і расьцярзблена. Нівы на Літве займаюць болей прасторы, як у Латвіі, Эстоніі або на Беларусі. Насельнікі Літвы — літоўцы й жмудзякі — блізкія родзічы латышоў, вельмі падобныя да іх паводле аблічча і характару. Таксама яны адзначаюцца харошым целаскладам, сярэднім ростам, сьветлым колерам скуры, вачэй і валасоў, правільным простым носам і наагул тыповым эўропэйскім абліччам. Працалюбнасьць і здольнасьць літоўцаў ня меншая, як латышоў. У хаце і на панадворку літоўцы вільна сочаць за чыстатой і ахайнасьцю.

Літоўская мова стаіць яшчэ бліжэй да санскрыцкай, чым латыская. Вучоныя прабавалі зварочвацца да літоўскіх сялян пасанскрыцку, і тыя разумелі санскрыцкія сказы без тлумачэньняў. Літоўская народная поэзія адзначаецца багацьцем і прыгожасьцю. Літоўцы нічога не пяюць аб асілках і слаўных бойках з чужаземцамі і толькі смуткуюць аб згінуўшых на вайне братох. У любоўных вершах і песьнях унікаюць ад усяго нясьціплага, бруднага, пяюць толькі аб чыстым харошык каханьні і пяшчотах. Як і беларуская мова, літоўская адзначаецца баТацьцем памяншальных і ласкальных слоў і адсутнасьцю павялічальных і зьневажальных.

Па асьвеце сучасныя літоўцы стаяць вышэй за беларусоў; зямлю яны апрацоўваюць старэнна і жывуць багацей за нашых сялян. Аднак самабытнага яны далі мала, а літоўскае пісьменства толькі пачынае разьвівацца. Да апошняга часу культурнай мовай на Літве была мова аднаго з суседніх народаў — спачатку беларуская, потым польская. З гэтай прычыны самабытная літоўская культура ніжэй за латыскую або эстонскую.

Першым народам, які навёў у Літву першыя зародкі эўропэйскай культуры, былі беларусы. Ужо ў XІІ, XІ веку і нават яшчэ раней па паўднёвых межах Літвы пабудаваліся беларускія